Гуны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дадатак
абнаўленне дадзеных
Радок 2:
 
Распачаты ў [[370-я|370]]-х масавы рух гунаў на захад даў штуршок г.зв. [[Вялікае перасяленне народаў|Вялікаму перасяленню народаў]]. Заваяваўшы аланаў Паўночнага Каўказа, гуны на чале са сваім правадыром [[Баламбер]]ам перайшлі [[рака Дон|Дон]], разграмілі ў [[375]] годзе [[готы|готаў]] у Паўночным Прычарнамор’і, падпарадкаваўшы вялікую частку [[остготы|остготаў]] і прымусіўшы [[вестготы|вестготаў]] адступіць у [[Фракія|Фракію]]. У [[394]]—[[395]] гады гуны, прайшоўшы праз [[Каўказ]], спустошылі [[Сірыz|Сірыю]] і [[Кападокія|Кападокію]], затым, асадзіўшыся ў [[Панонія|Паноніі]], рабілі набегі на [[Усходняя Рымская імперыя|Усходнюю Рымскую імперыю]] ({{вызн2|1=Візантыю}}). У дачыненні да [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]] да сяр. 5 ст. гуны выступалі саюзнікамі ў барацьбе супраць [[германскія плямёны|германскіх плямёнаў]]. Падпарадкаваўшы шэраг германскіх і іншых плямёнаў, гуны ўзначалілі магутны саюз плямёнаў, які прадпрымаў паходы на многія краіны. Найбольшай магутнасці гуны дасягнулі пры [[Атыла|Атыле]] ([[434]]—[[453]]). Прасоўванне гунаў на захад было спынена іх паразай у [[Галія|Галіі]] на [[Бітва на Каталаўнскіх палях, 451|Каталаўнскіх палях]] ([[451]]) ад аб’яднаных сіл рымлян, вестготаў і [[франкі|франкаў]]. Пасля смерці Атылы (453) яго дзяржава распалася, пачаліся звады, чым скарысталіся [[гепіды]], якія ўзначалілі паўстанне германскіх плямёнаў супраць гунскага панавання. У Паноніі, у [[бітва на Недаа, 455|бітве на Недаа]] ([[455]]), гуны былі пабітыя і сышлі ў Прычарнамор’е. Спробы гунаў прабіцца на [[Балканскі паўвостраў]] у [[469]] пацярпелі няўдачу. Апошнія згадкі пра гунаў у крыніцах датычаць 6 ст., калі яны ваявалі ў войске усходнерымскага палклаводца Нарсеса ў [[Італія|Італіі]]. Пасля гэтага гуны як народ больш не згадваюцца.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Тэадэмір]]
 
{{літ|1=|Otto J. Maenchen-Helfen. The World of the Huns: Studies in Their History and Culture. University of California Press, 1973. / Отто Дж. Маенхен-Гельфен. Мир гуннов. Исследования их истории и культуры. Перевод с англ. В.С. Мирзаянова. Принстон США.|Від=Б}}