Восіп Андрэевіч Ігельстром: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
[[Выява:Levitsky Igelstrom.jpg|thumb|''Партрэт В. А. Ігельстрома''. Мастак [[Дзмітрый Грыгор'евіч Лявіцкі|Д. Г. Лявіцкі]]]]
{{вызнч|1=Восіп Андрэевіч}} {{вызн|1=Ігельстром}} ([[1737]]—[[1817]]) — [[Расія|расійскі]] [[дзяржаўны дзеяч]] і ваеначальнік, [[барон]], а затым граф і [[генерал ад інфантэрыі]], сын ліфляндскага [[Род Ігельстромаў|двараніна]].
 
Падчас першай вайны з [[Турцыя|Турцыяй]]й асабліва адзначыўся пры ўзяцці крэпасці [[Акерман]]а. Дзякуючы заступніцтву [[Грыгорый Аляксандравіч Пацёмкін|Пацёмкіна]] у [[1784]] атрымаў месца генерал-губернатара [[Сімбірскае намесніцтва|сімбірскага намесніцтва]] і [[Уфімскае намесніцтва|уфімскага намесніцтва]]. Удзельнічаў у швецкай вайне і быў упаўнаважаным ад рускага двара пры складанні [[Вярэльскі дагавор|Вярэльскага дагавора]] ([[1790]]).
 
У [[1792]] пераведзены намеснікам у [[Пскоў]], а ў наступным годзе прызначаны генерал-губернатарам кіеўскім, чарнігаўскім і ноўгарад-северскім. У канцы таго ж года быў пасланы ў [[Варшава|Варшаву]] для прыняцця галоўнага начальства над рускімі войскамі, размешчанымі ў [[Польшча|Польшчы]]. Прадбачачы паўстанне, Ігельстром не раз прасіў графа Зубава павялічыць войска, але атрымліваў толькі папрокі ў баязлівасці. Нарэшце, у [[1794]] у Варшаве ўспыхнула [[Паўстанне Касцюшкі|паўстанне]] і Ігельстром, які ледзь выратаваўся ад смерці, павінен быў пакінуць службу і выдаліўся на пражыванне ў [[Рыга|Рыгу]]. У [[1797]] [[Павел I, імператар расійскі|Павел I]] прызначыў яго на пост ваеннага губернатара ў [[Арэнбург]]е. У гэтым званні Ігельстром падпарадкаваў арэнбургскаму начальству башкіраў і мешчаракоў і палепшыў іх унутранае становішча.
 
{{DEFAULTSORT:Ігельстром Восіп Андрэевіч}}