Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у [[Аблога Полацка, 1579|вызваленні Полацка]] (1579) і [[Аблога Вялікіх Лук, 1580|ўзяцці Вялікіх Лук]] (1580).
 
Паводле веравызнання [[кальвінізм|кальвініст]], разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, [[Ян Кішка|Янам Кішкам]] быў апекуном [[рэфармацыя|рэфармацыйнага]] руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да [[антытрынітатызм]]у. Падтрымліваў гуманістаў [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]] і [[С. Будны|С. Буднага]]. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста [[Генрых Булінгер|Генрыха Булінгера]] «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясвіж]], [[1562]]).
 
Пахаваны у [[Сідраны|Сідранах]], у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.