Розніца паміж версіямі "Прыпяцкае Палессе"

др
пунктуацыя, арфаграфія
др (пунктуацыя, арфаграфія)
'''Прыпяцкае Палессе''' — фізіка-геаграфічны раён [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]], на поўдні [[Беларусь|Беларусі]], ва ўсходняй частцы [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]], заходняй часткі [[Гомельская вобласць|Гомельскай]], на поўдні [[Мінская вобласць|Мінскай]] і крайнім паўднёвым захадзе [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] абласцей. Працягласць з захаду на ўсход ад 175 да 280 км, з поўначы на поўдзень ад 83 да 140 км. Вышыня 127—140 м, максіальная 174 м (на захад ад п.г.т [[Лагішын]] [[Пінскі раён|Пінскага раёну]]).
 
Гэты раён характарызуецца высокай забалочанасцю мясцовасці, добрай захаванасцю прыродных комплексаў. Лясістасць высокая (ад 32% у Пінскім раёне да 69% у Лельчыцкім), пераважаюць хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, чорнаалешнікавыя лясы і дубровы.
Нізінная тэрыторыя ўяўляе сабой сістэму алювіяльных, абалонных, азёрна-алювіяльных раўнін з участкамі водна-ледавіковых і марэнавых раўнін, моцна дэнудаваных краявымі ледавіковымі грудамі і градамі. Характэрна наяўнасць буйных затарфаваных балотных масіваў і рэшткавых азёр.
 
У пасляледавіковы перыяд Прыпяцкае Палессе ўяўляла сабой агромістыагромністы водны басейн, запоўнены талымі ледавіковымі водамі, які пазней атрымаў назву «ПалесскаеПалескае мора». На сярэднявечных картах гэтыя месцы пазначаліся як [[Герадот]]ава мора, таму што старажытнагрэчаскі гісторык упамінаў у сваіх працах непраходныя палескія балоты.
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]