Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дадатак
Радок 1:
{{вызнч|1=Фёдар}} {{вызн|1=Янкоўскі}} ([[21 верасня]] [[1918]], в. Клетнае (цяпер Глускі р-н Магілеўскай вобл.)  — [[13 лістапада]] [[1989]]), беларускі мовазнавец і пісьменнік.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'ісям’і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага р-на. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939-19401939—1940), быў паранены. У час Вялікай Айчыннай вайны - — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне. Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944-19461944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе. У 1948 скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 - — выкладчык беларускай мовы, у 1956-1982 -1956—1982 — загадчык, з 1983 - — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член [[СП СССР]] (з 1968).
 
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку нарысам у 1936 (часопіс «Работніца і калгасніца Беларусі»). Аўтар кніг «Дыялектны слоўнік» (вып. 1-3, 1959-19701959—1970), «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (1960), «Пытанні культуры мовы» (1961), «Вусная мова і выразнае чытанне» (з У. Калеснікам, 1962), «Роднае слова» (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978), «Беларуская фразеалогія» (1968, 1981), «Беларускія народныя параўнанні» (1973), «Гістарычная граматыка беларускай мовы» (ч. I - — 1974, ч. II - — 1977), «Сучасная беларуская мова» (1984), «Само слова гаворыць» (1986). Выдаў «Фразеалагічны слоўнік» (з Н. Гаўрош і Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнанняў, фразеалагізмаў «З беларускіх літаратурных крыніц» (1960), «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі» (1957), «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (1962). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (1976, 1984), «Практыкум па беларускай мове» (1980) і інш.
 
Выйшлі кнігі прозы «Абразкі» (1975), «Прыпыніся на часінку» (1979), «І за гарою пакланюся» (1982), «Радасць і боль» (1984), «З нялёгкіх дарог» (выбранае, 1988).
 
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).
 
Імя Ф. Янкоўскага носіць [[Вуліца Янкоўскага, Мінск|вуліца]] ў Мінску.
 
{{літ|1=|{{крыніцы/БП 1917-90|Янкоўскі Фёдар}}|{{крыніцы/БП (1992-95)||Янкоўскі Фёдар}}|Від=Б}}
 
{{DEFAULTSORT:Янкоўскі Фёдар}}
[[Катэгорыя:Асобы]]