Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
Ёсць колькі пытанняў. Вы пішаце: ''«… — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, '''якая почасту сустракаецца''' ў дакументах касцёлу Вялікага княства Літоўскага цягам 16—18 ст. Гэтая з’ява яшчэ не даследавана, '''але зразумела''', што каталіцкі клір вылучаў гэтую „старалітву“ з кола літвіноў-каталікоў па нейкіх агульных характэрных рысах. …»'', — адкуль вядома, што почасту сустракаецца і каму зразумела? Напрыклад, [[С. В. Марозава]], адмысловец менавіта у гэтае галіне, якая і знайшла «старалітву» у справе лоўчага Калусоўскага, піша пра яе вельмі няўпэўнена ''«нейкая „старалітва“»'', т.б. больш нідзе яна гэтай старалітвы не сустракала. Наколькі ведаю, праз другія рукі пра размову з М., яна лічыць гэтую старалітву паганцамі, што і відавочна з кантэксту справы Калусоўскага. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 12:38, 25 жніўня 2010 (UTC)
: ''почасту сустракаецца, ... зразумела, што клір вылучаў'' - Вядома Казлоўскаму і яму ж зразумела. Там стаіць спасылка. (Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. - Вестн. Зап. России, 1869. т. IV, кн. 11, с. 50). Ён пісаў пра гэныя касцёльныя дакументы 16-18 ст. і зрабіў такія высновы.
: ''Марозава, адмысловец менавіта у гэтае галіне'' - У якой галіне? У галіне старой рэлігіі Літвы? Не смяшэце. У нас у краі няма такіх. Тое што яна піша "няўпэўнена" мяне мала клапоціць. Асабліва пра тое што "старалітва" - "паганцы", з гэтага відаць які яна "адмысловец"... [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 07:53, 26 жніўня 2010 (UTC)