Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
::: ''прычыны няўпэўненасці Марозавай відавочныя'' Не бачу ніякай відавочнасці. Няўпэўненасці Ў ЧЫМ?? У сваіх ведах? :) І якія ж "відавочныя" прычыны няўпэўненасці (у чым??..)? Ну старалітвіны не былі каталікамі - і што, гэта катастрофа? А быццам літвіны да 1387 году былі каталікамі?...
::: П.С.: А дзе публікацыя Марозавай пра Калусоўскага? [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 09:53, 26 жніўня 2010 (UTC)
:::: Няма ніякай АК, аўтар скончыў гімназію на Доне, а ўніверсітэт толькі 20 гадоў пасля. Таксама, Казлоўскі не напісаў, што бачыў дакументы, дзе гэтая старалітва згадваецца, спасылак у яго дастаткова, але ніводнай на архіўныя дакументы, толькі на зборнікі і абагульняючыя працы, якія ўсім добра вядомыя і дзе старалітвы няма. Таксама, Казлоўскі пісаў не тое, што Вы ўпісалі ў артыкул, у яго няма ''"пэўнай часткі"'' і ''"літвіноў-каталікоў"'' -- у яго ёсць толькі ''"звычаі р.-каталікоў, літоўцаў'', пагадзіцеся, гэта рэчы зусім розныя.
:::: Давесці Вам нічога не хачу, высвятляю з якіх крыніц пісаны артыкул, а як пісаны выключна з Казлоўскага, то мушу канстатаваць, што сэнс выказванняў Казлоўскага моцна Вамі скажоны. Што да дыскусіі кагосьці з Вамі, то вельмі сумняюся, бо Ваша рыторыка, дыскусія і палеміка на ўзор "хто не з намі, тот супраць нас і дурань", ды прыпраўленая абразамі, не адпавядае нават вольным стандартам Віксы і элементарнай культуры апаніравання.
:::: Справа Калусоўскага пра прымусовы хрост ім сваіх падданах у каталіцтва, у справе згадваюцца чатыры катэгорыі вернікаў -- каталікі, уніяты, праваслаўныя і старалітва. Уніятаў, праваслаўных і 6 старалітвінаў Калусоўскі прымусова ахрысціў у каталіцтва, уніяты паскардзілся на гэтыя дзеянні і з-за гэтага быў царкоўны суд. Т.б. старалітва не была каталікамі, бо не было б прычыны іх хрысціць у каталіцтва і аддзяляць у справе ад каталікоў. Пакуль пра старалітву няма ніякага даследвання, то няма і ніякай упэўненасці хто гэтая старалітва, адпаведна не было ўпэўненасці і ў Марозавай -- таму і напісала ''«нейкая „старалітва“»'', бо яўна гэта не каталікі, не уніяты і не праваслаўныя, але хто яны пакуль невядома. Пра катастрофу, не зразумеў да чаго Вы.
:::: П.С. Публікавалася і ў яе манаграфіі і ў некалькіх артыкулаў, але яна разглядала там уніятаў у гэтае справе, старалітву толькі канстатавала. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 21:21, 26 жніўня 2010 (UTC)