Ляэнэ-Вірумаа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ляэнэ-Віру''' (эст. Lääne-Virumaa або Lääne-Viru maakond) - павет у Эстоніі, размешчаны ў паўноч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:16, 27 жніўня 2010

Ляэнэ-Віру (эст. Lääne-Virumaa або Lääne-Viru maakond) - павет у Эстоніі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. З поўначы амываецца водамі Фінскага заліва. Мяжуе з паветамі Іда-Віру на ўсходзе, Йыгева на поўдні і Хар'ю і Ярва на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр - горад Ракверэ. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада і 13 воласцяў. Паўднёвая частка павета знаходзіцца ў межах Пандыверэскага ўзвышша. Там размяшчаецца шырокая карставая зона, адкуль бяруць пачатак многія рэкі.

У павеце знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі Лахемааскі нацыянальны парк.