Харку: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Возера Харку''' (эст. Harku järv) знаходзіцца на захадзе Таліна, у раёне Хааберсці, у 3 км ад мо...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:58, 27 жніўня 2010

Возера Харку (эст. Harku järv) знаходзіцца на захадзе Таліна, у раёне Хааберсці, у 3 км ад мора. Плошча возера - 1,638 км ², глыбіня да 2,5 метраў.

Да нашай эры на месцы возера Харку было Балтыйскае мора, але ў сувязі з пад'ёмам зямной паверхні мора адступіла, і ўтварылася возера. Вада ў возеры багатая кіслародам, на дне возера двух-трохметровы слой глею. Возера Харку прыцягвае рыбакоў, бо у возеры водзіцца лешч, плотка, акунь, шчупак, лінь і іншыя віды рыб. Возера таксама прыцягвае аматараў купання і заняцця водным спортам. Калі возера пакрыта тоўстым слоем лёду, людзі прыходзяць сюды катацца на каньках ці лавіць рыбу.