Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
== Функцыі біямембран ==
 
* бар'ерная -бар’ерная — забяспечвае рэгулёўны, выбіральны, пасіўны і актыўны абмен рэчываў з навакольным асяроддзем. Напрыклад, мембрана пераксісом засцерагае цытаплазму ад небяспечных для клеткі [[Пераксіды|пераксідаў]]. [[Выбіральная пранікальнасць]] азначае, што пранікальнасць мембраны для розных [[атам]]аў ці [[малекула|малекул]] залежыць ад іх памераў, [[Электрычны зарад|электрычнага зарада]] і хімічных уласцівасцяў. Выбіральная пранікальнасць забяспечвае адлучэнне клеткі і клеткавых кампартментаў ад навакольнага асяроддзя і забеспячэнне іх неабходнымі рэчывамі.
 
* транспартная - — праз мембрану адбываецца транспарт рэчываў у клетку і з клеткі. Транспарт праз мембраны забяспечвае: дастаўку пажыўных рэчываў, выдаленне канчатковых прадуктаў абмену, сакрэцыю розных рэчываў, стварэнне іённых градыентаў, падтрыманне ў клетцы адпаведнага pH і іённай канцэнтрацыі, патрэбных для працы клеткавых ферментаў.
 
Часцінкі, якія з-за нейкага чынніку не здольныя прайсці фасфаліпідны біслой (напрыклад, з-за гідрафільных уласцівасцяў, бо мембрана ўсярэдзіне гідрафобная і не прапускае гідрафільныя рэчывы, ці з-за буйных памераў), але неабходныя для клеткі, могуць прайсці скрозь мембрану праз адмысловыя бялкі-пераносчыкі (транспарцёры) і бялкі-каналы ці шляхам [[эндацытоз]]у.
 
Пры пасіўным транспарце рэчывы праходзяць ліпідны біслой без страты энергіі, шляхам дыфузіі. Варыянтам гэтага механізму з'яўляеццаз’яўляецца палегчаная [[дыфузія]], пры якой рэчыву дапамагае прайсці праз мембрану якая-небудзь адмысловая малекула. У гэтай малекулы можа быць канал, які прапускае рэчывы толькі аднаго тыпу.
 
Актыўны транспарт патрабуе выдаткаў энергіі, бо адбываецца супраць градыенту канцэнтрацыі. На мембране існуюць адмысловыя бялкі-помпы, у тым ліку [[АТФаза]], якія актыўна ўпампоўваюць у клетку іёны [[калій|калія]] (K+) і выпампоўваюць з яе іёны [[натрый|натрыю]] (Na+).
 
* матрычная - — забяспечвае вызначанае ўзаемаразмяшчэнне і арыентацыю мембранных бялкоў, іх аптымальнае ўзаемадзеянне;
 
* механічная - — забяспечвае аўтаномнасць клеткі, яе ўнутрыклеткавых структур, таксама злучэнне з іншымі клеткамі (у тканінах). Вялікую ролю ў забеспячэнні механічнай функцыі маюць клеткавыя сценкі, а ў жывёл - — міжклеткавае рэчыва.
 
* энергетычная - — пры фотасінтэзе ў хларапластах і клеткавым дыханні ў мітахондрыях у іх мембранах дзейнічаюць сістэмы пераносу энергіі, у якіх таксама ўдзельнічаюць бялкі;
 
* рэцэптарная - — некаторыя бялкі, якія сядзяць у мембране, з'яўляюццаз’яўляюцца рэцэптарамі (малекуламі, пры дапамозе якіх клетка ўспрымае тыя ці іншыя сігналы).
Напрыклад, [[гармоны]], што цыркулююць ў крыві, дзейнічаюць толькі на такія клеткі-мішэні, у якіх ёсць адпаведныя гэтым гармонам рэцэптары. Нейрамедыятары (хімічныя рэчывы, якія забяспечваюць правядзенне нервовых імпульсаў) таксама злучаюцца з адмысловымі рэцэптарнымі бялкамі клетак-мішэняў.
 
* ферментатыўная - — мембранныя бялкі нярэдка з'яўляюццаз’яўляюцца ферментамі. Напрыклад, плазматычныя мембраны эпітэліяльных клетак кішачніка маюць стрававальныя ферменты.
 
* ажыццяўленне генерацыі і правядзення біяпатэнцыялаў.
З дапамогай мембраны ў клетцы падтрымліваецца сталая канцэнтрацыя іёнаў: канцэнтрацыя іёна K+ усярэдзіне клеткі значна вышэй, чым звонку, а канцэнтрацыя Na+ значна ніжэй, што вельмі важна, бо гэта забяспечвае падтрыманне рознасці патэнцыялаў на мембране і генерацыю [[нервовы імпульс|нервовага імпульсу]].
 
* маркіроўка клеткі - — на мембране ёсць антыгены, якія дзейнічаюць як маркеры — - "«цэтлікі"», што дазваляюць апазнаць клетку. Гэта глікапратэіны (г.зн. бялкі з далучанымі да іх разгалінаванымі алігацукрыдавымі бакавымі ланцугамі), што маюць ролю "«антэн"». З-за незлічонага мноства канфігурацыі бакавых ланцугоў магчыма зрабіць для кожнага тыпу клетак свой адмысловы маркер. З дапамогай маркераў клеткі могуць распазнаваць іншыя клеткі і дзейнічаць узгоднена з імі, напрыклад, пры фармаванні органаў і тканін. Гэта ж дазваляе імуннай сістэме распазнаваць чужародныя антыгены.
 
== Структура і склад біямембран ==