Іван Іванавіч Насовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ {{ізаляваны артыкул}}
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{вызнч|1='''Іван Іванавіч НАСОВІЧ}}''' ([[26 верасня]] (7 кастрычніка) [[1788]], в. [[Гразівец]], цяпер [[Чавускі р-н раён]] — [[25 ліпеня]] (6 жніўня) 1877), беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф. Прадстаўнік ідэйна-палітычнага руху [[заходнерусізм]]а<ref>[http://sobor.by/zametki.php Трещенок Я. И. Две белорусские национальные идеи (католический национал-сепаратизм и православная национальная идея) ]</ref>.
 
Скончыў Магілёўскую гімназію і духоўную семінарыю (1812). Працаваў выкладчыкам, інспектарам Аршанскага, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўных вучылішчаў (1813-18221813—1822), загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага і Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў (1822-18431822—1843). У 1843 выйшаў у адстаўку, пераехаў у Мсціслаў і заняўся навуковай працай.
 
Супрацоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбурскай АН, Археаграфічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Па ix прапанове склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі 3аходняй Расіі» (Увараўская прэмія 1865, рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбурзе), дзе растлумачаны каля 13 тыс. слоў. Асноўная навуковая праца І.  І.  Насовіча тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай мовы» (1870, Дзямідаўская прэмія 1865), у які ўвайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губерніях, а таксама выбраных з вуснай народнай творчасці, старабеларускіх пісьмовых помнікаў; усе значэнні слоў і словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі з дакладнымі рускімі эквівалентамі і цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы, часам даецца этымалогія слоў. У 1881 быў выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка» (каля 1 тыс. новых слоў). Слоўнік да гэтага часу застаецца унікальным зборам беларускай лексікаграфіі.
 
Значнымі былі і фальклорна-этнаграфічныя працы І.  І.  Насовіча, галоўная сярод якіх - — «3борнік беларускіх прыказак» (1867, залаты медаль [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]), які змяшчае каля 3,5 тыс. прыказак, прымавак, блізкіх да ix па форме прыгаворак, праклёпаў, скорагаворак і інш. У зборніку раскрываецца сэнс прыказак, выяўляецца ix паходжанне, даюцца зквіваленты з рускай мовы, а ў многіх выпадках і з інш. моў. Перад гэтым выданнем выйшаў зборнік «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852), пасля выходзізі зборнікі «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873, больш за 350 тэкстаў). Вядомы рукапіс зборніка легенд, паданняў, былін, баек пакуль нe выяўлены. Зборнікі адкрываюцца прадмовамі аўтара, у якіх І.  І.  Насовіч выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць.
 
Аўтарству І.  І.  Насовіча належыць гістарычны нарыс «Aб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» (рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу). Пакінуў мемуары «Успамінаў майго жыцця» (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства [[НАН Беларусі]]).
 
{{зноскі}}