Тыянептын: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тыянептын''' (анг. Tianeptine) - атыповы трыцыклічны антыдэпрэсант рэдынамізіўнага (энергізіўна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:50, 29 жніўня 2010

Тыянептын (анг. Tianeptine) - атыповы трыцыклічны антыдэпрэсант рэдынамізіўнага (энергізіўнага) дзеяння. Ужываецца ў выглядзе натрыевай солі. Вядомы пад гандлёвай маркай «кааксіл».

Фармакакінетыка

Пасля прыёму ўнутр хутка і цалкам абсарбіруцца ў СКТ, раўнамерна размяркоўваецца ў арганізме. Біядасяжнасць 70-99% [1]. Сувязь з бялкамі плазмы - каля 94%. Лёгка пранікае праз гістагематычныя бар'еры, уключаючы ГЭБ. Метабалізуецца ў печані шляхам бэта-акіслення і N-дэметыліравання. Выводзіцца ныркамі (8% у нязменным выглядзе). T ½ 2,5-3,5 ч. Пры ХПН, а таксама ў пацыентаў старэйшыя за 70 гадоў T ½ павялічваецца на 1 г. Пры пячоначнай недастатковасці фармакакінетыка істотна не змяняецца (нават пры наяўнасці цырозу печані ў хворых на хранічны алкагалізм).