Розніца паміж версіямі «Бругэ»

5 675 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
Гіпотэза, якая звязвае назву горада са словам «мост» ({{lang-nl|brug}}) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжання назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова ''brug'', якое раней вымаўлялася як ''Brigge'' (для параўнання, англійскае слова ''bridge'', старажытнаанглійскае — ''brycg'', фрызскае — ''brigge'' або ''bregge'', гальскае — ''briva'').
 
=== Неафіцыйныя назвы горада ===
Часта горад называюць '''«Паўночнай Венецыяй»''' з-за вялікай колькасці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз горад — Рае).
Таксама жыхары Бруге называюць свой горад — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданняў [[14 стагоддзе|XIV]] стагоддзя Яна Брэйделя.
 
Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — '''«Бругскія вар’яты»''' («Brugse zotten»). Гэтая мянушка з'явілася дзякуючы наступнай легендзе: жыхары горадп падчас сваёй барацьбы за аўтаномію ў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннае Рымскае імперыі]], ў [[1488]] годзе зняволілі на чатыры месяцы Максіміліяна I Аўстрыйскага. За гэта гораду было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртанья дазволу на правядзенне кірмашу, на спагнанне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».
 
== Геаграфія ==
Горад знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць урадлівыя раўніны. Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі [[горад Гент|Гент]] — Остэндэ. На тэрыторыі горада зліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Слаўса і Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.
 
== Гісторыя ==
 
=== Гісторыя да XVI стагоддзя ===
Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі звесткамі, адносіцца да [[3 стагоддзе|III]] стагоддзя — перыяд [[Рымская Імперыя|Рымскай імперыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаванняў. Адное з такіх умацаванняў было разлічанае на абарону ад уварвання з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьярэжжы ля вусця ракі Рае, дзе пазней паўстаў горад.
 
Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае развіццё дзякуючы блізкасці [[Англія|Англіі]] і зносінамі са [[Скандынавія|Скандынавіяй]]. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да [[12 стагоддзе|XII]] стагоддзя, пакуль пасля паслядоўнага напаўнення вадой аднаго з рукавоў ракі, горада не атрымаў прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.
 
У [[13 стагоддзе|XIII]] стагоддзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Еўропа|Еўропы]]. Горад набыў прывіеляваную пазіцыю ў гандлі тканінамі з Англіяй у параўнанні з астатнімі фламандскімі гарадамі. Важнай прычынай было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Еўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя гарады — [[горад Гент]], [[горад Мехелен]], [[Брусель]] і [[горад Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем развіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфера.
 
Пра багацце горада ў тыя часы сведчаць пабудаваныя ў [[1240]] годзе палата суконшчыкаў і вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасля пажару ў 1280 годзе замак, як прыкмета палітычнай і эканамічнай самастойнасці горада.
 
[[14 стагоддзе|XIV]] стагоддзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруге. Насельніцтва ў гэты перыяд дасягнула 46.000 жыхароў — у ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагоддзя.
 
 
{{DEFAULTSORT:Бруге}}
Ананімны ўдзельнік