Розніца паміж версіямі «Бругэ»

2 162 байты дададзена ,  11 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[[14 стагоддзе|XIV]] стагоддзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруге. Насельніцтва ў гэты перыяд дасягнула 46.000 жыхароў — у ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагоддзя.
 
=== Заняпад XV—XVI стагоддзяў ===
У [[15 стагоддзе|XV]] стагоддзі эканамічныя пазіцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Горад Антверпен|Антверпена]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антверпен пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы і факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасля нечаканай смерці графіні Марыі Бургундскай у [[1482]] годзе і паўстання ў Фландрыі супраць Максіміліяна I Аўстрыйскага, горад трапіў у няміласць. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасці.
 
Падчас [[Васмідзесяцігадовая вайна|Васмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] годзе горад далучыўся да Утрэхцкай ўніі (вайскова-палітычны саюс аб’яднанных паўночных правінцыяў Нідэрландаў супраць іспанскага панавання). Аднак унія супраць [[Іспанія|Іспаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае развіццё: выхад да мора застаўся на пэўны час за іспанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 годзе Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем’яў. Восем гадоў пасля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
 
{{DEFAULTSORT:Бруге}}
Ананімны ўдзельнік