Розніца паміж версіямі «Бругэ»

3 450 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
Падчас [[Васмідзесяцігадовая вайна|Васмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] годзе горад далучыўся да Утрэхцкай ўніі (вайскова-палітычны саюс аб’яднанных паўночных правінцыяў Нідэрландаў супраць іспанскага панавання). Аднак унія супраць [[Іспанія|Іспаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае развіццё: выхад да мора застаўся на пэўны час за іспанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 годзе Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем’яў. Восем гадоў пасля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
 
=== Бругскія карункі і «паміраючы горад» (перыяд XVII—XVIII стст.) ===
[[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карункаў. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую гарадскую індустрыю.
 
З [[1612]] года пачынаюць адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карункаў. Павялічэнне школ для дзяйчынак у параўнанні з колькасцю школ для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнай крыніцай прыбытку Бруге. У [[1802]] годзе прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
 
Гарадское кіраўніцтва прымала спробы да вяртання былой славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зменаў для эканомікі горада гэта не прынесла: як і раней Бруге не мог канкурыраваць з больш развітымі портамі Фландрыі — Гентам і Антверпенам. Бруге — як звычайны правінцыйны горад — застаўя ў баку ад галоўных падзеяў [[19 стагоддзе|XIX]] стагоддзя: [[Французская рэвалюцыя]], набыццё Бельгіяй незалежнасці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У [[1850]] годзе Бруге лічыўся найбяднейшым горадам Фландрыі.
 
Сучаснікі, якія бывалі ў горадзе, адзначалі яго сгаслую прыгажосць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге французскі пісьменнік [[Віктор Гюго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцця горада стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруге»''' ({{lang-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 годзе. Яго твор меў вялікі поспех у Еўропе, пазней быў неаднаразова экранізаваны.
 
У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы і помнікі былі адноўленыя так, каб горад зрабіўся вялікім музеем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Луі дэ ла Сэнсеры'' ({{lang-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага горада славутую мясціну.
 
 
{{DEFAULTSORT:Бруге}}
Ананімны ўдзельнік