Бругэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48:
Сучаснікі, якія бывалі ў горадзе, адзначалі яго сгаслую прыгажосць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге французскі пісьменнік [[Віктор Гюго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцця горада стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруге»''' ({{lang-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 годзе. Яго твор меў вялікі поспех у Еўропе, пазней быў неаднаразова экранізаваны.
 
У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы і помнікі былі адноўленыя так, каб горад зрабіўся вялікім музеем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Луі дэ ла СэнсерыСенсеры'' ({{lang-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага горада славутую мясціну.
 
=== XX стагоддзе ===
У [[1895]] годзе быў рэалізаваны план бельгійскага ўраду па будаўніцтве новага порту — Зэебруге ({{lang-nl|Zeebrugge}}), які б злучаўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразвітай прамысловасці ўнутры горада, нельга было чакаць хуткага поспеху. Акрамя таго, паступоваму развіццю порту перашкодзіла [[Першая сусветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Горад быў вызвалены брытанцамі толькі праз 4 гады — ў [[1918]]. Пасляваенны порт пачаў працаваць праз два годы — ў 1920-м.
 
Падчас [[Другая сусветная вайна|Другое сусветнай вайны]] порт Бруге быў зноў захоплены і на працягу чатырох гадоў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстанне порту аднавілася толькі ў [[1951]] годзе, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост яго значнасці. Ужо з 1960-га года порт здольны прымаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока.