Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Клаўдзій Сцяпанавіч Душэўскі.jpg|thumb|Клаўдзій Дуж-Душэўскі]]
{{вызнч|1='''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі}}''' (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К.Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)[[1891]], [[Горад Глыбокае|мяст. Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]] — [[25 лютага|25.2.]][[1959]], [[Вільнюс]]) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].
 
У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. З [[1917]] у [[БСГ]]. У [[1918]] працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. З красавіка [[1919]] ў Вільні. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада [[БНР]] у дзяржавах Балтыі. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—30-х г. працаваў у міністэрствах Літвы. У 1927 скончыў Літоўскі універсітэт (Каўнас).