З’езд беларускіх арганізацый і партый (1917): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
+
Радок 1:
{{вызнч|1=З'езд беларускіх арганізацый і партый}} праходзіў з 8 па 10 ліпеня [[1917]] ў [[Мінск]]у.
 
З'езд пацвердзіў імкненне яго ўдзельнікаў дабівацца аўтаноміі Беларусі. Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў [[З'езд беларускіх арганізацый і партый 1917|З'езда беларускіх арганізацый і партый]] утвораны [[Беларускі вучыцельскі хаўрус]].
 
Цэнтральнай тэмай стала дыскусія паміж [[БПНС|Беларускай партыяй народных сацыялістаў (БПНС)]] і [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ)]] па пытанню выбараў новага прадстаўнічага органа беларускіх арганізацый. Перамогу атрымала БСГ. Замест [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэту]] быў утвораны Выканаўчы камітэт [[ЦРБА|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]], у якой пераважалі прадстаўнікі БСГ. Гэта арганізацыя імкнулася аб'яднаць усе дэмакратычныя сілы на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.