Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др german version
др вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Karol Stanisław Radziwiłł Panie Kochanku.PNG|thumb|Караль Станіслаў Радзівіл "«Пане Каханку"»]]
{{вызнч|1=Караль Станіслаў}} {{вызн|1=Радзівіл}} {{вызнч|1="Пане Каханку"}} ([[27 лютага]] [[1734]], [[Нясвіж]]  — [[21 лістапада]] [[1790]], [[Горад Бяла-Падляска|Бяла-Падляска]])  — [[ваявода віленскі]], стараста [[львоў]]скі, [[мечнік вялікалітоўскі]], X [[Нясвіжская ардынацыя|ардынат на Нясвіжы]], VIII ардынат на [[Алыка|Алыцы]].
 
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў сям’і гетмана [[Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька»|Міхаіла «Рыбанькі»]] і [[Францішка Уршуля Радзівіл з Вішнявецкіх|Францішкі Уршулі Вішнявецкай]]. Вядомы пад прозвішчам «Пане Каханку», як яго называлі паводле любімага выслоўя, з якім ён звяртаўся да ўсіх, не выключаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрознення ад канцлера [[Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікалітоўскі)|Караля Станіслава Радзівіла]] (1669—1719).
 
З [[1752]] — [[мечнік вялікі літоўскі|мечнік вялікі літоўскі]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], у [[1762]] стаў ваяводам віленскім. Выступаў супраць партыі [[Чартарыйскія|Чартарыйскіх]]. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бітву з рускімі пад [[Слонім]]ам, але пацярпеў паражэнне і вымушаны быў ратавацца на [[Валошчына|Валошчыне]]. Падчас знаходжання ў [[Дрэздэн]]е прыйшла да яго вестка пра адабранне ў яго чыну ваяводы і сэквестравання яго маёнткаў. Дзякуючы намаганьням расійскага пасла [[Мікалай Рапнін|Мікалая Рапніна]] вярнуўся ў краіну і стаў у [[1767]] генеральным маршалкам [[Радамская канфедэрацыя|Радамскай канфедэрацыі]]. Выказаўшы прысягу на вернасць каралю [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту Панятоўскаму]], атрымаў назад ўсе страчаныя ўладанні. У [[1768]] выступіў праціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога [[Рэч Паспалітая]] станавілася расійскім [[пратэктарат]]ам, і стаў генеральным маршалкам [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]]. Калі расійскія войскі з баямі ўзялі [[Нясвіж]] і [[Слуцк]], Радзівіл быў вымушаны з'ехацьз’ехаць у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Венгрыі, Турцыі, Чэхіі, Францыі, Венецыі.
 
Падчас [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага Сойму]] быў адным з выразнейшых праціўнікаў рэформ, караля і партыі Чартарыйскіх.
Радок 19:
 
* Караль Радзівіл быў правобразам стольніка Гарэшкі ў паэме [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] «[[Пан Тадэвуш]]».
* Стваральнікі і асноўныя прадстаўнікі рамантычнай літаратуры - — Г. Жэвускі і В. Поль, а затым І. Ходзька і Ю. Крашэўскі - — стварылі велізарную галерэю твораў, у якіх галоўным героем быў князь віленскі ваявода і яго прыгоды.
* Неяк улетку Караль Станіслаў хацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец нясвіжскага замку быў пасыпаны соллю і запрэжаны [[куліг]]<ref>Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона (1890—1907).</ref>. Адной з ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб яны залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам.
 
Радок 40:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Ваяводы віленскія]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Караль Станіслаў Радзівіл "«Пане Каханку"»]]
 
[[be-x-old:Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»]]