Мічыган (возера): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мічыган''' (анг.: Lake Michigan) - возера ў ЗША, адно з паўночнаамерыканскіх [[Вялікія азёры|Вялік...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:17, 2 верасня 2010

Мічыган (анг.: Lake Michigan) - возера ў ЗША, адно з паўночнаамерыканскіх Вялікіх азёр. Адзінае з Вялікіх азёр, цалкам знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Размешчана на поўдзень ад возера Верхняе, злучана з возерам Гурон пралівам Макінак, з сістэмай ракі Місісіпі - каналам Чыкага - Лакпорт. З пункту гледжання гідраграфіі Мічыган і Гурон ўтвараюць адзіную сістэму, але геаграфічна іх прынята лічыць асобнымі азёрамі.