Бернардзінцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
PDD (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Бернардыны.jpg|thumb|250px|Бернардзінскі касцёл у [[Гродна|Гродне]]]]
{{вызнч|1=БЕРНАРДЗІНЦЫ}} — манахі рэфармаванайг.зв. абзервантскай галіны манаскага ордэна [[францысканцы|францысканцаў]] на [[Беларусь|Беларусі]], у [[Літва|Літве]] і [[Польшча|Польшчы]]. Бернардзінцы прытрымліваліся першапачатковага, больш строгага статута [[Францыск Азіскі|Францыска Асізскага]]. Патрабаванні аб вяртанні да гэтага статута з'явіліся у 13 ст. - пачатку 14 ст. У [[1415]] францысканскі прапаведнік [[Бернард Сіенскі]] звярнуўся да папы рымсакага [[Марцін V, папа рымскі|Марціна V]] з просьбай пацвердзіць першапачатковы статут. Канстанцкі сабор 1415 задаволіў гэту просьбу. У [[1430]] на генеральным капітуле ордэна францысканцаў-абсервантаў, пазней на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і паўднёваславянскіх землях за імі замацавалася назва "бернардзінцы" (ад імя прапаведніка Бернарда Сіенскага). У [[1431]] пры папе [[Яўген IV, папа рымскі|Яўгену IV]] францысканцы-абсерванты атрымалі права ўвесці пасаду генеральнага вікарыя. Ім стаў Б. Сіенскі. Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэнам францысканцаў адбыўся ў [[1517]] пры папе [[Леў IX, папа рымскі|Льву IX]]. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. На Беларусь бернардзінцы прыйшлі з Польшчы. Галоўнымі мэтамі якіх былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. У [[1467]] быў створанны польскі вікарыят, а на яго аснове ў [[1517]] - польская правінцыя, з якой у [[1530]] вылучалася Літоўская правінцыя (у [[1570]] зноў яб'яднана з Польскай). У [[1628]] Польская правінцыя падзелена на Велікапольскую, Малапольскую, Рускую і Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская і Літоўская правінцыі аб'яднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у [[1637]] вылучалася Руская , а ў [[1731]] - Літоўская.
 
Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна і не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У [[1566]] папа [[Пій V, папа рымскі|Пій V]] абавязаў іх прыняць кляўзуру і тры манаскія абавязкі.