Лагойскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
з /be-x-old
(Няма розніцы)

Версія ад 23:33, 4 верасня 2010

Лагойскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Мінскай вобласці.

Геаграфія

Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёна ў радыюсе 15 км вакол горада Лагойск. Агульная плошча сельсавета — 4113 га, з іх землі РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавета – 784 га. На тэрыторыі сельскага савета размешчана 11 населеных пунктаў: Гасцілавічы, Заазер’е, Чорны Лес, Панізоўе, Ніўкі, Слагавішча, Міхалова, Церхавічы, Зялёны Луг, Верагі, Рудня — у якіх пражывае 1298 чалавек. Цэнтар сельсавета — в. Гасцілавічы.

Арганізацыі

На тэрыторыі сельсавета разьмешчаны наступныя арганізацыі:

  • РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» (в. Гасцілавічы)
  • ООО «Паркерпласт» (вытворчасьць вырабаў з пластмасы), размешчаны ў в. Заазер'е
  • ООО «Вега» (закуп грыбоў, ягад), размешчаны ў в. Верагі.

Установы

  • ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Гасцілавіцкі дзіцячы сад»
  • Сельскі дом культуры в. Гасцілавічы
  • Аддзяленне сувязі в. Гасцілавічы
  • Бібліятэка в. Гасцілавічы

Гандаль

Крамы ў в. Гасцілавічы, в. Заазер’е, в. Слагавішча.

Транспарт

Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».

Турызм

  • Сельская сядзіба «Лалуа», в. Панізоўе
  • Гарналыжны комплекс «Лагойск» каля в. Верагі

У Сеціве