Паўстанне Юр’евай ночы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
 
== Карная аперацыя Ордэна ==
Асабліва небяспечнымі кіраўніцтва Ордэна лічыла эстаў з Хар'ю, галоўных арганізатараў Паўстання. Лівонскі магістр Б. фон Дрэйлебэн задумаў вынішчыць усіх эстаў, вялікі магістр Людольф Кёніг даў на гэта згоду і паслаў для гэтага з Прусіі ў Лівонію адборнае войска з 700 рыцараў на чале з дасведчаным кіраўніком, агульная колькасць войска магла складаць 2-4 тыс. Гэта самая буйная дапамога з Прусіі за ўсю гісторыю злучанага Ордэна.
 
З прыбылых у канцы верасня 1343 г. прусакаў невялікая колькасць засталася ў Рызе, большая частка ўдзельнічала ў карыных аперацыях супраць эстаў -- адзін атрад быў размешчаны ў ордэнскім бургу Вільяндзі, другі — у замке Пайдэ; трэці -- у Таліне. Усім атрадам, паводле Віганда Марбургскага, была пастаўленая задача ў адзін дзень знішчыць эстаў, у т.л. жыхароў Хар'ю, астравіцянаў і наогул усіх "ворагаў веры". Такім чынам, знішчэнне эстаў было задумана Ордэнам ў шырокіх маштабах.
 
Карная аперацыя ў Хар'ю была праведзеная у 2-й пал. лістапада 1343 г. пад уласным кіраўніцтвам магістра Б. фон Дрэйлебэна. Паводле Віганда, немцы знішчалі эстаў без разбору полу і ўзросту, забіралі маёмасць, палілі паселішчы. Эсты ў Хар'ю восенню 1343 г. не мелі ўжо сілаў, каб аказаць актыўны супраціў. Частка эстаў пакінула край, астатнія хаваліся па лясах і балотах. Да гэтага, хутка пачаўся голад, бо значная частка палёў з вясны была не засеяная. Аднак частка эстаў ўмацавалася на 2 гарадзішчах, якія немцам удалося ўзяць толькі пасля працяглай і крывавай аблогі, трапіўшыя ў палон эсты былі пакараныя смерцю.
 
== Літаратура ==