II Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Дадана Катэгорыя:Гісторыя Беларусі; выдалены шаблон {{няма катэгорый}} (праз HotCat)
ComIntern (размовы | уклад)
др шаблон
Радок 2:
 
'''Другі Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў'''. Адбыўся 13 – 17 снежня [[1920]] г. у [[Мінск]]у. Прысутнічалі 202 дэлегаты з рашаючым і 16 з дарадчым голасам. Парадак дня: справаздача [[Ваенна-рэвалюцыйны камітэт|ВРК БССР]] ([[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А.Р. Чарвякоў]]); бягучы момант і Савецкая Беларусь ([[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В.Г. Кнорын]]); аб сацыялістычным землеўпарадкаванні (А.С. Хаценка); аб харчовай палітыцы ў Беларусі (А.І. Адамайціс); аднаўленне прамысловасці (А.І. Вайнштэйн); народная асвета (М.Я. Фрумкіна); сацыяльнае забеспячэнне (С.З. Кацэнбоген); арганізацыя савецкай улады на Беларусі (С.А. Мертэнс); аб правядзенні працоўнай павіннасці; аб рабоце кааператыўных арганізацый; выбары ЦВК БССР і дэлегатаў на Усерасійскі з’езд Саветаў; бягучыя справы. З’езд адобрыў работу ВРК БССР, прыняў дадаткі да Канстытуцыі БССР, у якіх абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі - [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]], выканаўчым органам – [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] у складзе 15 наркоматаў. Устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, цвёрдыя цэны, Дзяржаўную нарыхтоўку і забеспячэнне насельніцтва прадметамі першай неабходнасці; падкрэсліў неабходнасць барацьбы са спекуляцыяй і ажыццяўлення поўнай нацыяналізацыі гандлю. Вызначыў задачы СНГ БССР у аднаўленні прамысловасці і транспарту. Зацвердзіў “Тэзісы па аграрным пытанні”, у якіх прадугледжваў новыя, сацыялістыстычныя формы землекарыстання, надзяленне беззямельных і малазямельных сялян землямі былых памешчыцкіх гаспадарак, стварэнне саўгасаў. Ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад [[12 кастрычніка]] [[1920]] г. і пацвердзіў мандат ВРК БССР ураду РСФСР на права заключэння ад імя БССР міру. Прыняў зварот “Да працоўнага народа Беларусі”. Выбраў ЦВК з 60 чалавек і 12 кандыдатаў, дэлегатаў на VІІІ Усерасійскі з’езд Саветаў.
{{ізаляваны артыкул}}