Радзіма-маці (Валгаград): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Скульптура «Радзіма-маці кліча!»''' - кампазіцыйны цэнтр помніка-ансамбля «Героям Сталінг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:49, 7 верасня 2010

Скульптура «Радзіма-маці кліча!» - кампазіцыйны цэнтр помніка-ансамбля «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане ў Валгаградзе.

Твор скульптара А. В. Вучэціча і інжынера М. В. Нікіціна ўяўляе сабой шматметровую фігуру жанчыны, якая зрабіла крок наперад з узнятым мячом. Статуя з'яўляецца алегарычным вобразам Радзімы, якая кліча сваіх сыноў на бой з ворагам. У мастацкім сэнсе статуя ўяўляе сабой сучасную інтэрпрэтацыю антычнай багіні перамогі Нікі, якая заклікае сваіх сыноў і дачок даць адпор ворагу, працягнуць далейшае наступленне.

Будаўніцтва манумента было пачалося ў маі 1959 г. і завершана 15 кастрычніка 1967 г. Скульптура на момант стварэння была самай высокай у свеце статуі. Рэстаўрацыйныя работы на Галоўным мануменце помніка-ансамбля праводзіліся двойчы: у 1972 і 1986 гадах, у прыватнасці ў 1972 годзе быў заменены меч.