Бруна фон Кверфурт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Сын Бруна Старэйшага, графа кверфурцкага, і Іды, нашчадак саксонскага арыстакратычнага роду, які быў ў сваяцтве з імператарскім домам. Апроч Бруна ў сям'і было яшчэ трое сыноў — Гебхард, Дзітрых і Вільгельм. Выхоўваўся ў школе пры кляштары св. Яна ў [[Горад Магдэбург|Магдэбурзе]], школа знаходзілася ў кіраванні магдэбурскага архібіскупства і вядомая вучобай там у розныя часы шмат каго з славянскіх біскупаў і місіянераў, вучыўся там і вядомы прапаведнік [[Адальберт-Войцех]]. У [[995]] г. Бруна атрымаў сан каноніка, троху пазней быў прадстаўлены да двара імператара [[Атон ІІІ|Атона ІІІ]] і ў [[997]] г. стаў яго капеланам.
 
У [[998]] г. з імператарам прыехаў у [[Горад Рым|Рым]]. У [[Італія|Італіі]] даведаўся аб пакутніцкай смерці ў [[Прусія|Прусіі]] Адальберта-Войцеха і пад уражаннем пакінуў двор, пайшоўшы ў кляштар [[бенедыктынцы|бенедыктынцаў]] на [[Авенцін|Авенціне]] дзе прыняў імя Баніфацый. У [[1001]] г. у Монтэ-Касіна пазнаёміўся з пустэльнікам [[Рамуальд|Рамуальдам]], заснавальнікам [[Ордэн камедулаў|Ордэна камедулаў]] і уступіў у яго брацтва. Некаторы час Бруна жыў у кляштары Рамуальда ў [[Горад Перэя|Перэі]] каля [[Горад Равена|Равены]] дзе і прыняў пострыг. Рамуальдам, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў радыкальнага манаска-аскетычнага руху таго часу, меў кантакты з кар. польскім [[Баляслаў І Храбры|Баляславам І Храбрым]], рамуальдава брацтва прымала удзел у місіях у [[Польшча|Польшчу]] для хрысціянізацыі [[Славяне|славянаў]]. Верагодна, менавіта ў рамуальдавым манастыры, пад уражаннем аповедаў місіянераў у Бруна з'явілася ідэя ''паўночнай місіі''. У адну з такіх місій разам з Бенедыктам і Янам ён і адправіўся.
 
У [[1002]] г. папа рымскі [[Сільвестр ІІ, папа рымскі|Сільвестр ІІ]] надаў Бруна тытул ''Archiepiscopus gentium'' для місійнай дзейнасці сярод паганскіх народаў і выдаў яму дазвол на пасвячэнне, тады ж быў выдадзены і дазвол на місію Бенедыкту і Яну. Тым жа годам Бруна са спадарожнікамі прыбыў да двара польскага кар. Баляслава. Кароль, верагодна, хацеў накіраваць місіянераў на ахрышчэнне славян паміж [[Рака Лаба|Лабай]] і [[Рака Одра|Одрай]], каб далучыць гэтую тэрыторыю да сваіх уладанняў. Аднак, памкненні польскага кар. непакоілі імператара [[Генрых ІІ|Генрыха ІІ]], які таксама прэтэндаваў на гэтыя землі, таму Бруна, які ўзімку [[1002]] прыбыў у Магдэбург для пасвячэння ў сан, доўга не мог атрымаць пасвячэння. За гэты час Бруна наведаў родавы замак Кверфурт, дзе ў [[1002]] г. асвяціў новую царкву, адным з апекуноў якой быў [[Пётр, апостал|св. Пётр]].