Патагонскі папугай: Розніца паміж версіямі

від папугая
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Патагонскі папугай''' (''Cyanoliseus patagonus'') - птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду. == Зне...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:48, 9 верасня 2010

Патагонскі папугай (Cyanoliseus patagonus) - птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 45 см, хваста 24 см. Афарбоўка аліўкавы-бурага колеру з карычневым адценнем, на крылах і галаве - з зеленаватым адценнем. На жоўтым брушку маецца чырвоная пляма. Грудзі і горла шэра-карычневага колеру. Самец адрозніваецца ад самкі крыху больш буйной галавой, вялікай па велічыні дзюбай і больш інтэнсіўнай чырвона-аранжавай афарбоўкай чэрава.

Арэал

Жыве ў Чылі, Аргентыне і на поўдні Уругвая.