Іван Дзяменцьевіч Чэрскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
Пасля амністыі з жонкай і сынам у 1885 па запрашэнні Санкт-Пецярбургскай АН пераехаў у [[Пецярбург]]. Абагульніў геолага-геаграфічныя веды па Сібіры ў шматтомнае выданне "Землеведение Азии". Яго выбіралі сябрам навуковых таварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага.
 
У 1891 І. Чэрскі ўзначаліў экспедыцыю ў раён рэк [[Калыма]] і [[Індыгірка]]. Адчуваўшы сябе дрэнна, ён аднак кіраваў экспедыцыяй, вёў запісы, дыктаваў жонцы і сыну свае назіранні. Прасіў жонку і сынаіх абавязкова закончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы перадаць у Пецярбург. Памёр падчас экспедыцыі ў нізоўях Калымы, у пасёлку Калымскі каля вусця ракі [[Амалон]].
 
Выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктоніка-палеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры, якую пазней выкарыстаў і развіў аўстрыйскі геолаг [[Э. Зюс]] у працы "Аблічча Зямлі".