Нгорангора: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Нгорангора''' - велізарны кратэр ў Танзаніі на краі саваны Серэнгеці, які ўзн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:57, 10 верасня 2010

Нгорангора - велізарны кратэр ў Танзаніі на краі саваны Серэнгеці, які ўзнік у якасці кальдэры ў выніку калапсу буйнога вулкана каля 2,5 мільёнаў гадоў таму. Дно кратэра знаходзіцца на вышыні 2380 м над узроўнем мора. Яго краі прыкладна на 600 м вышэй і ўзвышаюцца на 3000 м над узроўнем мора. Дыяметр кратэра Нгорангора складае ад 17 да 21 км і яго агульная плошча налічвае прыкладна 26400 гектар. На дне кратэра размешчана возера Магадзі, знакамітае папуляцый фламінга. Кратэр Нгорангора унікальны тым, што за многія гады ў ім ўтварылася сваё ўласнае асяроддзе пражывання для многіх відаў жывёл, якія не маюць магчымасці выбрацца вонкі.