Паўстанне Юр’евай ночы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крыніцы: вікіфікацыя
Радок 2:
 
== Крыніцы ==
З вядомых прычын, крыніцы эстонскага паходжання пра Паўстанне адсутнічаюць. Асноўны крыніцы, тры хронікі, нямецкага паходжання, але і яны дайшлі да нас не ў арыгінале, гэта тры хронікі.
 
Найбольш падрабязна звесткі пра Паўстанне дае г.зв. [[Лівонская малодшая рыфмаваная хроніка]], яе аўтар [[Барталамеюс Гунеке]] быў сучаснікам падзей, займаў нейкую пасаду (найверагодней, быў святаромсвятарску) пры ордэнскім фогту ў Ярва[[Ярвэ]] і быў добра інфармаваны. Але хроніка Гунеке дайшла да нас толькі ў пераказе хронікі [[Іаган Рэнер|Іагана Рэнера]], які ў 16 ст. быў службоўцам Ордэна і, як лічыцца, значна адрэдаваў паведамленні Гунеке пра падзеі 1343 г. Другая значная крыніца — [[Хроніка Лівоніі, Вартберг|Хроніка Лівоніі]] Германа Вартберга, капелана пры магістры Лівонскага ордэнау 2-й пал. 14 ст., які скончыў сваю Хроніку ў 1378 г. і адлюстроўваў у ёй погляд Ордэна на Паўстанне. Але з Хронікі Віганда ў арыгінале да нас дайшла нязначная частка, у асноўным яна вядомая з лацінскага перакладу сяр. 15 ст. Трэцяя крыніца — рыфмаваная хроніка Віганда Марбургскага, складзеная ў кан. 14 ст., у ёй найболей каштоўныя звесткі пра карную ордэнскую аперацыю восені 1343 г. З рускіх крыніц пра Паўстанне згадвае толькі Наўгародскі Першы летапіс, пскоўскія летапісы абмежаваліся апісаннем паходу пскавічоў супраць Дэрпцкага біскупства летам 1343 г.
 
Гунеке характарызуе Паўстанне як палітычны рух скіраваны на поўнае знішчэнне нямецкага прыгнёту і самых немцаў у Эстоніі. Герман Вартберг апраўдвае дзеянні Ордэна, паказваючы Паўстанне як крывавы бунт адкінуўшых хрысціянства паганцаў. Віганд Марбургскі бачыў Паўстанне як сялянскае, прычынаю якога было цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча сялянаў у дацкіх уладаннях у Эстоніі.