Жыровіцкі манастыр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Славутасць |Тып = Манастыр |Беларуская назва = Жыровіцкі манастыр |Арыгінал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:54, 10 верасня 2010

Жыро́віцкі манасты́р - праваслаўны мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, у вёсцы Жыровічы ( Слонімскі раён , Гродзенская вобласць ).

Манастыр
Жыровіцкі манастыр
53°00′52″ пн. ш. 25°20′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
вёска Жыровічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская епархія
Першае згадванне 1587
Дата заснавання XVI ст.
Статус працуе
Сайт zhirovichi-monastery.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Манастыр узнік на месцы, дзе, паводле падання, у 1470 г. цудоўным чынам з'явіўся Жыровіцкі абраз Божай Маці . Манастыр быў заснаваны ў XVI ст. як праваслаўны. У 1613 г. перайшоў у рукі базыльянаў (манахі грэка-каталіцкага абраду ). У 1810 – 1828 гг. манастыр быў рэзідэнцыяй Брэсцкай уніяцкай епархіі, у 1828 – 1839 гг.– Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 г. Іосіф Сямашка , карыстаючыся заступніцтвам імператара Мікалая I , разам з святарствам і браціяй перайшоў у падпарадкаванне праваслаўнага мітрапаліта. Дзякуючы таму, што тэрыторыя да верасня 1939 года не ўваходзіла ў склад СССР , манастыр ніколі не закрываўся.

У 1945 г. у Жыровіцкім манастыры былі адкрыты пастырскія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораныя ў семінарыю. Але ж семінарыя праіснавала толькі да 1963 г.

У другой палове 80-х - пачатку 90 гадоў пачалось адраджэнне манастыра.

У 1989 г., пасля 26-гадовага перапынку, аднавіла працу Мінская духоўная семінарыя.

У 1991 і 2002 г. абіцель наведваў маскоўскі патрыярх Алексій II.

У цяперашні час манастыр прыцягвае да сябе шмат экскурсій.

Галерэя

Спасылкі