Паўстанне Юр’евай ночы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крыніцы: вікіфікацыя
др →‎Крыніцы: вікіфікацыя
Радок 2:
 
== Крыніцы ==
З вядомых прычын, крыніцы эстонскага паходжання пра Паўстанне адсутнічаюць. АсноўныАсноўныя крыніцы, тры хронікі, нямецкага паходжання, але і яны дайшлі да нас не ў арыгінале.
 
Найбольш падрабязна звесткі пра Паўстанне дае г.зв. [[Лівонская малодшая рыфмаваная хроніка]], яе аўтар [[Барталамеюс Гунеке]] быў сучаснікам падзей, займаў нейкую пасаду (найверагодней, святарскусвятарскую) пры ордэнскім фогту[[фогт]]у ў [[Ярвэ]] і быў добра інфармаваны. Але хроніка Гунеке дайшла да нас толькі ў пераказе хронікі [[Іаган Рэнер|Іагана Рэнера]], які ў 16 ст. быў службоўцам Ордэна і, як лічыцца, значна адрэдаваўадрэдагаваў паведамленні Гунеке пра падзеі 1343 г. Другая значная крыніца — [[Хроніка Лівоніі, Вартберг|«Хроніка Лівоніі»]] [[Герман Вартберг|Германа Вартберга]], капелана пры магістры Лівонскага ордэнауордэна ў 2-й пал. 14 ст., які скончыў сваю Хроніку ў 1378 г. і адлюстроўваў у ёй погляд Ордэна на Паўстанне. Але з Хронікі Віганда ў арыгінале да нас дайшла нязначная частка, у асноўным яна вядомая з лацінскага перакладу сяр. 15 ст. Трэцяя крыніца — рыфмаваная хроніка [[Віганд Марбургскі|Віганда Марбургскага]], складзеная ў кан. 14 ст., у ёй найболей каштоўныя звесткі пра карную ордэнскую аперацыю восені 1343 г. З рускіх крыніц пра Паўстанне згадвае толькі [[Наўгародскі Першы летапіс]], пскоўскія летапісы абмежаваліся апісаннем паходу пскавічоў супраць Дэрпцкага біскупства летам 1343 г.
 
Гунеке характарызуе Паўстанне як палітычны рух скіраваны на поўнае знішчэнне нямецкага прыгнёту і самых немцаў у Эстоніі. Герман Вартберг апраўдвае дзеянні Ордэна, паказваючы Паўстанне як крывавы бунт адкінуўшых хрысціянства паганцаў. Віганд Марбургскі бачыў Паўстанне як сялянскае, прычынаю якога было цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча сялянаў у дацкіх уладаннях у Эстоніі.