Крымскае ханства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: mn:Крымын ханлиг
др афармленне
Радок 1:
[[Image:Gerae-tamga.png|thumb|Тамга (герб) Крымскага ханства]]
{{СімволікаВ|герб=Gerae-tamga.png}}
{{вызнч|1='''Крымскае ханства}}''' — [[феадальны лад|феадальная]] дзяржава, якая існавала ў ў [[1428]]—[[1783]] на землях Крымскага паўвострава (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]]), а таксама Паўночнага Прычарнамор'я паміж ніжнімі цячэннямі [[рака Дняпро|Дняпра]] да вусця [[рака Дон|Дона]] і Кубані, узбярэжжа да Грузіі. Плошча да 26 тыс. км². Насельніцтва 180-300 тыс. чал. (у асн. [[крымскія татары|татары]], у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, [[караімы]], [[яўрэі]], туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйка нагайцы). Сталіца — г. [[Бахчысарай]].
 
Да сярэдзіны 15 ст. тэрыторыя Крымскага ханства належала ханам [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. Заснавальнікам Крымскага юрта (удзела) лічаць Арам-Цімура, які атрымаў яго ад свайго дзядзькі хана Менгу-Цімура ў 2-й пал. 13 ст. У канцы 13 ст. военачальнік Нагай намагаўся заснаваць новую ардынскую дзяржаву з цэнтрам у Крыме. Да 15 ст. Крымскі юрт узначальваў намеснік залатаардынскага хана. Яму падпарадкоўваўся аглан — галоўны начальнік аб'яднанага войска ў час набегаў, туман — начальнік 10-тысячнага войска. Сфарміраваліся 4 асн. саслоўі: дваранскае, духоўнае, народ і нявольнікі (рабы). Сярод дваранства вылучаліся ўрадавая і радавая групы, якія кіравалі асноўнымі справамі Крымскага юрта. Духоўнае саслоўе ўзнікла ў 13 ст. з прыняццем [[іслам]]у, на чале яго стаяў муфтэй. Народ (татары і інш.) быў свабодным, нявольнікамі былі ваеннапалонныя або купленыя, пераважна ў рускіх землях. У сувязі з аслабленнем і распадам Залатой Арды ў сярэдзіне 15 ст. ў Крыме ўсталявалася дынастыя Гірэяў. Першы крымскі хан [[Хаджы-Гірэй]] падтрымліваў добрыя адносіны з вялікім князем [[ВКЛ]] і каралём Польшчы [[Казімір Ягелончык|Казімірам Ягелончыкам]], вялікімі князямі маскоўскімі Васілём II і Іванам III. Пры ім сталіца Крымскага ханства перанесена з Кыркіча ў Бахчысарай. У [[1466]] ханам стаў Менглі-Гірэй. Яго замацаванню на троне садзейнічалі туркі, якія пасля заваявання [[Візантыя|Візантыі]] асадзілі ў [[1475]] генуэзскія крэпасці ў Крыме. 3 гэтага часу Крымскае ханства — васал Турцыі. У выніку перагавораў паміж турэцкім і крымскім бакамі вырашана, што турэцкі султан будзе прызначаць крымскіх ханаў з нашчадкаў Гірэяў, не будзе караць смерцю нікога з гэтага роду. Да Турцыі адышлі стратэгічныя крымскія пункты: Кафа, Гюзлеў, Балаклава, Керч. Турэцкі ўрад пільна сачыў, каб крымскія ханы не ўмацоўваліся на сваім пасадзе. Да 1757 на крымскім троне змяніліся 62 ханы, кожны з якіх панаваў у сярэднім 5 гадоў, больш за 20 панаванняў было ад некалькіх месяцаў да 2 гадоў. Многія ханы прызначаліся на пасад па 2-4 разы. За службу крымскім татарам турэцкі ўрад плаціў грошы. Крымскія войскі ўдзельнічалі ў войнах з Персіяй, Польшчай, ВКЛ, Маскоўскай дзяржавай, на Балканскім п-ве, грэчаскіх астравах. У 1-й пал. — сярэдзіне 16 ст. Крымскае ханства часта выступала саюзнікам ВКЛ і Польшчы. У [[1507]] ажыццёўлены іх сумесны паход супраць Масквы, у [[1521]] Польшча падтрымала Крым у паходзе на Маскоўскую дзяржаву. Саюзы Крымскага ханства з ВКЛ і Польшчай супраць Масквы заключаліся ў 1507, 1512, 1532, 1535, 1540, 1542, 1559, яны перамяжоўваліся перыядамі варожасці. Саюзныя дагаворы з Рэччу Паспалітай заключаліся ў 1607 і 1623. У 1660 татары ўдзельнічалі ў камланіі палякаў супраць расійскага войска на Украіне, у 1663—64 — у няўдалым паходзе караля Яна Казіміра ў Задняпроўе. У 15-17 ст. адбываліся шматлікія татарскія напады на Украіну, Беларусь, Польшчу. Першы набег татар адбыўся ў 1474 на Чырвоную Русь і Падолле, у 1482 — на Кіеўшчыну. У 1494 крымскія татары разбілі войска ВКЛ каля Вішнёўца, разам з туркамі ўдзельнічалі ў нападзе на Польшчу. У 1519 яны разграмілі палякаў пад Сокалам. Набегі татар на Падолле, Чырвоную Русь і Валынь адбыліся ў 1549 і 1589. У [[1618]] татары разбілі польскае войска пад Арынінам, у [[1626]] нанеслі вялікае паражэнне пад Белай Царквой. Няўдачай скончыўся іх паход на Украіну ў 1661-62. Яны ўдзельнічалі ў польска-турэцкай вайне 1672, у 1675 [[Ян III Сабескі]] разбіў татар пад Львовам. У 1683 яны ўдзельнічалі ў баях пад Венай. У 1695 татары напалі на Львоў, апошняя бітва татарскіх і польскіх войск адбылася пад Падгайцамі ў [[1698]]. На Беларусь татары рабілі набегі ў канцы 15 — 1-пал. 16 ст. (гл. [[Татарскія набегі на Беларусь]]), буйнейшай ваеннай падзеяй была [[Клецкая бітва]] [[1506]].
 
Адносіны Крымскага ханства з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] былі вельмі складаныя. У 1517 і 1541 крымскія татары здзейснілі паходы на Маскоўскую дзяржаву. У 1552 рускае войска авалодала Крымам, але ў 1555 татары разбілі маскоўскія войскі пад Тулай. У 1559 руская армія пад камандаваннем Д. Адашава ажыццявіла паход у Крым, а татары на чале з ханам Дэўлет-Гірэем у 1571 захапілі і спалілі [[Масква|Маскву]]. Скончыліся няўдачай паход Дэўлет-Гірэя на Маскву ў 1572, бой 1587 на р. Аха, паход 1591 Газі-Гірэя II на Маскву. У 1592 татары спусташылі паўднёвыя раёны Расіі. У 1593 паміж Крымскім ханствам і Расіяй заюшчаны мірны дагавор, які быў парушаны ў 1607, і ваенныя падзеі адбываліся да 1617, калі было заключана новае пагадненне. У 1632 ваенныя дзеянні паміж Крымам і Расіяй аднавіліся. Па загадзе турэцкага султана татары ўдзельнічалі ў няўдалай аблозе Азова 1637-41, а ў 1645 зрабілі паход на Расію. У 1646-47 Расія і Рэч Паспалітая сумесна дзейнічалі супраць Крымскага ханства. У 1687 і 1689 расійскае войска пад камандаваннем В. Галіцына ажыццявіла паходы на Крым. У 1695 і 1696 крымскія татары ўдзельнічалі ў абароне Азова ад войска Пятра I, у 1711 — у баях за Малдову. У 1736, 1737 і 1738 адбыліся паходы расійскай арміі ў Крым. У 1770 туркі і татары разбіты на р. Ларга войскам П. Румянцава. У 1771 армія В. Далгарукага зруйнавала ўсе гарады Крыма, загінула больш за 33 тыс. жыхароў. Пасля гэтага крымскі курултай выбраў ханам Шагін-Гірэя, які абвясціў незалежнасць Крымскага ханства ад Турцыі. Паводле Кучук-Кайнарджыйскага трактата 1774 паміж Турцыяй і Расіяй султан адмовіўся ад правоў на Крымскае ханства. У 1776, 1778 і 1783 Расія ўводзіла ў Крым войскі для «навядзення парадку». У лютым 1783 Шагін-Гірэй пад лрымусам адрокся ад прастола і перадаў Крымскае ханства імператрыцы [[Кацярына II, імператрыца расійская|Кацярыне II]].
 
==Літаратура==
* {{крыніцы/Гелер Расія}}
 
[[Катэгорыя:Былыя краіны]]