Пакроўскі манастыр, Талачын: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Пакроўскі манастыр''' - праваслаўны манастыр у горадзе Талачын, знаходзіцца ў юрысдыкцы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:33, 13 верасня 2010

Пакроўскі манастыр - праваслаўны манастыр у горадзе Талачын, знаходзіцца ў юрысдыкцыі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.

Манастыр заснаваны пры Свята-Пакроўскім храме, пабудаваным у 1604 г. канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам. Саборная царква - помнік віленскага барока, асвечана ў 1769 г. Побач з храмам быў узведзены манастырскі жылы корпус.

У 1804 годзе манастыр ліквідаваны. У 60-70 гады XIX стагоддзя ў наваколлях Талачына было некалькі царкоўна-прыходскіх школаў, а Пакроўскі храм быў прыпісаны да Свята-Успенскага манастыра горада Оршы.

У гады савецкай улады прыходу належыў толькі будынак храма. Будынак манастыра быў аддадзены ваенкамату, а будынак школы - пазаведамаснай ахове.

28 лістапада 1996 рашэннем Талачынскага райвыканкама прыходу было перададзена будынак былога жылога корпуса манастыра. У гэтым будынку частка памяшканняў была адведзена пад жыллё святароў, а частка - пад нядзельную школу. З перадачай будынка за прыходам замацаваная і тэрыторыя, прылеглая да будынка.

10 кастрычніка 2004 рашэннем Святога Сінода Беларускай праваслаўнай царквы манастыр адроджаны.