Вялікі кулон: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вялікі кулон''' (''Numenius arquata'') - від птушак з сямейства бекасавых (''Scolopacidae''). == Апісанне == Вял...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:45, 14 верасня 2010

Вялікі кулон (Numenius arquata) - від птушак з сямейства бекасавых (Scolopacidae).

Апісанне

Вялікі кулон дасягае велічыні ад 50 да 60 см і важыць ад 600 да 1000 г. Яго размах крылаў складае ад 80 да 100 см. Яны з'яўляюцца самымі буйнымі прадстаўнікамі атрада ржанкападобных і найбольш часта сустракаемы ў Еўропе кулон. Характэрнай рысай вялікага кулона з'яўляецца доўгая і выгнутая ўніз дзюба. Самкі, як правіла, крыху буйнейшая за самца, а яе дзюба яшчэ даўжэйшая і больш выгнутая. Акрамя гэтага, паміж імі знешніх адрозненняў не існуе. Афарбоўка вялікага кулона хутчэй сціплая, апярэнне вар'іруецца ад бэжава-карычневага да шэра-карычневага з рознымі палоскамі і украпінамі. Крык вялікага кулона складаецца з доўгага, амаль сумнага гуку, што нагадвала «палі-ці».