Гагач чорнаваллёвы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гагара чорнаваллёвая''' або '''паласатая гагара''' (''Gavia arctica'') - птушка з роду гагар (''Gavia''). На...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:45, 16 верасня 2010

Гагара чорнаваллёвая або паласатая гагара (Gavia arctica) - птушка з роду гагар (Gavia). Найбольш часта сустракаецца від сярод астатніх відаў гагар.

Сярэдняга памеру гагара (буйнейшая за чырвонаваллёвую, але прыкметна драбнейшая за беладзюбую і палярную). Агульная даўжыня 58-75 см, размах крылаў 110-140 см. Вага самцоў 2400-3349 г, самак 1800-2354 г. Цэўка чорная, пальцы шэрыя, перапонка шэрая або ружовая. Радужкавая абалонка вока ў маладых птушак карычневая, у дарослых цёмна-чырвоная. Афарбоўка, як і ў іншых гагар, двухколерная: верх цёмны, ніз белы.

У самца і самкі у шлюбным уборы галава і шыя попельна-шэрыя, лоб прыкметна цямнейшы, горла і пярэдняя частка шыі чорныя з пурпурным або зяленаватым металічным адценнем.