Караткавухі слановы скакунчык: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Караткавухі скакунчык''' (''Macroscelides proboscideus'') - афрыканскае млекакормячае з сямейства скакун...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:48, 16 верасня 2010

Караткавухі скакунчык (Macroscelides proboscideus) - афрыканскае млекакормячае з сямейства скакунчыкавых.

Знешні выгляд

Памеры найменшыя ў сямействе скакунчыкаў: даўжыня цела дарослай асобіны - 9,5-12,4 см, хваста - 9,7-13 см, маса - 40-50 г. Знешняе аблічча караткавухага скакунчыка, у цэлым, тыповае для скакунчыкаў; адметнай рысай з'яўляецца тое, што яго вушы меншыя і больш закругленыя, чым у іншых відаў. Мыска тонкая, моцна выцягнутая. Валасяное покрыва доўгае і мяккае. Афарбоўка на верхнім баку цела - ад пясчана-бурага да аранжавай-жоўтага з рознымі адценнямі, на ніжнім баку - больш светлае, шаравата-белае. Адсутнічаюць характэрныя для скакунчыкаў светлыя кольцы вакол вачэй. Хвост добра апухнёны, з адрознай пахкай залозай на ніжнім баку. Першы палец на задніх канечнасцях паменшаны і забяспечаны кіпцюром. У самкі 3 пары смочак. Адметнай рысай чэрапа з'яўляюцца буйныя касцяныя слыхавыя барабаны. Зубоў 40.