Сатанізм: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Д'яблапаклонства''' ('''тэістычны сатанізм''', '''традыцыйны сатанізм''') - вера ў тое, што Д'ябал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:10, 16 верасня 2010

Д'яблапаклонства (тэістычны сатанізм, традыцыйны сатанізм) - вера ў тое, што Д'ябал (Сатана) з'яўляецца бажаством, годным пакланення ў форме малітвы альбо ахвярапрынашэнняў. Нярэдка памылкова прыроўніваецца да сатанізму наогул і сатанізму Ла-Вея ў прыватнасці.

Формы пакланення ў традыцыйным сатанізме вельмі разнастайныя. Гэтыя вераванні і выкарыстоўваемы ў іх вобраз Д'ябла не звязаны з работамі Ла-Вея, аўтара «сатанінскай Бібліі». Сатанізм Лавея з'яўляецца не працягам тэістычнага сатанізму, а формай індывідуалізму. Вобраз Сатаны прымяняўся Ла-Веем толькі як сімвал прытрымлівання чалавекам сваёй прыродзе.

З пункту гледжання сучаснага Ла-Вееўскага сатанізму, д'яблапаклонства да сатанізму адносінаў не мае. Хоць у абедзвюх разнавіднасцях сатанізму (тэістычны і лавееўскі) можа прысутнічаць вера ў магію і рытуалы, традыцыйны тэістычны сатанізм прытрымліваецца думкі, што д'ябал з'яўляецца сутнасцю, да якой варта звяртаць малітвы, што чужа філасофіі Лавея.