Палаталізацыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 16:05, 9 лютага 2007

ПАЛАТАЛІЗАЦЫЯ [ад лац. palatum паднябенне], памякчэнне зычных, від дадатковай артыкуляцыі зычных, які заключаецца ў тым, што асноўная артыкуляцыя зычнага ўскладняецца дадатковай сярэднеязычнай, г.зв. "ётавай", артыкуляцыяй (уласцівай гуку [й], пры якой сярэдняя частка спінкі языка набліжаецца да сярэдзіны цвёрдага паднябення).

Гукі, якія маюць такую дадатковую артыкуляцыю — мяккія або палаталізаваныя, якія не маюць — цвёрдыя або непалаталізаваныя.

У бел. мове толькі гэты від дадатковай артыкуляцыі выконвае фаналагічную ролю (адрознівае сэнс словаў або формаў).