Беларуская сялянска-работніцкая грамада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др дадаю шаблон {{НК}} using AWB
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{НК}}
 
'''Беларуская сялянска-работніцкая грамада''' ''(БСРГ)''  — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянал-вызваленчая руху арганізацыя працоўных ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў [[1925]] - [[1927]]  гг. Арганізавана ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту з мэтай вызвалення [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] з-пад улады [[Польшча|Польшчы]]. Дзейнасць БСРГ узначальваў ЦК. Старшыня ЦК [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Б. А.  Тарашкевіч]], намеснік старшыні [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|С. А.  Рак-Міхайлоўскі]], член [[Павел Пятровіч Валошын|П. П.  Валошын]] і [[Пятро Васільевіч Мятла|П. В.  Мятла]]; кіраўнік Цэнтральнага сакратарыята БСРГ [[Максім Тарасавіч Бурсевіч|М. Т.  Бурсевіч]], намеснік сакратара В. Макоўскі, палітычны рэдактар газет [[Ян Станіслававіч Бабровіч|Я. С.  Бабровіч]]. Праграма БСРГ (прынята [[12 мая]] [[1926]]  г.) змяшчала асноўныя дэмакратычныя і асобныя сацыялістычныя патрабаванні: самавызначэнне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і аб’яднаннеаб'яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз’яднаннеуз'яднанне з [[БССР]]); стварэнне сялянска-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакратычных свабод; канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабочага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і іншае. Галоўным сродкам сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення працоўных БсРГ лічыла адкрытую барацьбу народных мас з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочага класа і працоўнага сялянства. БСРГ супрацоўнічала з рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыяй польскіх сялян (Незалежная сялянская партыя), украінскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй "«Сельроб"». [[24 чэрвеня]] [[1925]]  г. дэпутаты польскага сейма Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын і Мятла выйшлі з беларускай нацыянальнай фракцыі сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Карыстаючыся дэпутацкай недатыкальнасцю, яны разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнні масавай арганізацыі працоўных для барацьбы супраць сацыянальнага і нацыянальнага прыгнёту. У студзені [[1927]]  г. больш за 2000 гурткоў БСРГ аб’ядноўваліаб'ядноўвалі каля 120 000 членаў. Дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ. ЦК БСРГ выдаваў газеты "«[[Жыццё Беларуса (1925)|Жыццё беларуса]]"» ([[1925]]  г.), "«[[Беларуская ніва (1925)|Беларуская ніва]]"» (1925  г.), "«[[Беларуская справа (1926)|Беларуская справа]]"» ([[1926]]  г.), "«[[Народная справа]]"», "«[[Наша справа]]"», "«[[Наш голас]]"», "«[[Наша воля (1927)|Наша воля]]"», "«[[Народны звон (1930)|Народны звон]]"» ([[1930]]  г.), сатырычны часопіс "«[[Маланка]]"». Пад уплывам грамады актывізавалі работу прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя [[Таварыства беларускай школы]], беларускае выдавецкае, навуковае і дабрачыннае таварыствы, [[Беларускі студэнцкі саюз]]. У выніку дзейнасці [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]] грамады ў [[1926]]  г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым масавага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, у якім у канцы [[1926]] — пачатку [[1927]]  гг. наспявалі элементы рэвалюцыйнай сітуацыі. [[21 сакавіка]] [[1927]]  г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд.
 
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]