Цянь-Шань: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) ++ |
||
Радок 1:
[[Image:Jengish Chokusu from BC.jpg|thumb]]
'''Цянь-Шань''' ({{lang-zh|天山山脉}}, Нябесныя горы) — горная сістэма ў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй]] і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі
Заходня частка знаходзіцца пераважна ў [[Кыргызстан]]е; часткова ў [[Казахстан]]е, [[Узбекістан]]е, [[Таджыкістан]]е, усходняя — у [[Кітай|Кітаі]]. Цягнецца з захаду на ўсход амаль на 2500 км. На паўднёвым захадзе Алайскім хрыбтом злучаецца з сістэмай Паміра-Алая, на паўночным усходзе хрыбтом Борахара з хр. Джунгарскі Алатау. Найвышэйшыя пункты — [[гара Пік Перамогі]] (7439 м) і Хан-Тэнгры (6995).
Паводле фізіка-геаграфічнага раянавання вылучаюць (акрамя кітайскай часткі) Заходні, Паўночны, Унутраны і Цэнтральны Цянь-Шань. Асноўныя хрыбты і ўпадзіны, што іх падзяляюць, маюць шыротнае і субшыротнае распасціранне. Рэльеф пераважна высакагорны з ледавіковымі формамі, на схілах — восыпны, вышэй за 3200 м — шматгадовая мерзлата. Буйныя міжгорныя (Ферганская, Ісык-Кульская, Нарынская і інш.) і ўскраінныя (Чуйская, Талаская) упадзіны з рачнымі далінамі, азёрамі і балотамі.
Геалагічная структура Цянь-Шаня ўзніхла ў выніку альпійскіх рухаў на месцы эпіпалеазойскага пенеплена, рэшткі якога захаваліся на вышыні 3000-4000 м у выглядзе [[сырт]]аў. Горныя хрыбты складзены пераважна з асадкавых, метамарфічных і магматычных парод, катлавіны — з асадкавых адкладаў. Частыя землетрасенні.
Радовішчы руд [[ртуць|ртуці]], [[сурма|сурмы]], свінцу, цынку, серабра, волава, вальфраму, ва ўпадзінах — нафты, каменнага і бурага вугалю і інш.
Клімат рэзка кантынентальны. У далінах ніжняга пояса гор сярэднія тэмпературы ліпеня 20-25 °С, у сярэдневышынных далінах 15-17 °С, каля падножжаў ледавікоў 5 °С і ніжэй; тэмпература студзеня ў нізкагорнай зоне -5 -8 °С, на высакагор'ях ад -17 да -22 °С, ападкаў ад 300 мм у перадгор'ях да 800 мм за год у высакагор'ях.
Снегавая лінія ў Заходнім Цянь-Шані на выш. 3600-3800 м, у Цэнтральным — на выш. 4200-4450 м. Плошча сучаснага зледзянення 7,3 тыс. км² (больш за 7700 ледавікоў, буйнейшыя Паўднёвы і Паўночны Энгільчэк, Каінды, Мушкетава).
Рэкі належаць да ўнутраных басейнаў Цэнтральнай Азіі, важнейшыя [[Нарын]], [[Сары-Джаз]], [[Сырдар'я]], [[Ілі]], [[Чу]], [[Тарым]], Канчэдар'я. Маюць пераважна ледавіковае і снегавое (летняя паводка) жыўленне. Буйнейшыя азёры: [[Ісык-Куль]], Сонг-Кёль, Чагыр-Кёль.
У Цэнтральным Цянь-Шані выражана вышынная пояснасць ландшафтаў. Раўніны заняты гліністымі палыннымі і салянкавымі пустынямі, якія на поўдні пераходзяць у палынна-эфемеравыя пустыні. На падгорных раўнінах і ў нізкіх перадгор'ях паўпустыні або пустынныя стэпы з перавагай эфемераў і эфемероідаў. Вышэй за 900-1200 м — горна-стэпавы пояс, прадстаўлены злакава-разнатраўнымі стэпамі на поўначы і высакатраўнымі паўсаваннамі на поўдні. Вышэй за 1200-2000 м — лугавыя стэпы, хмызняковыя зараснікі і лісцевыя лясы. Лясы [[грэцкі арэх|грэцкага арэха]] (на заходніх схілах Ферганскага хр., паўднёвым схіле Чаткальскага і ў Заходнім Цянь-Шані) да 1700 м на поўначы, да 2500-3000 м на поўдні, змяняюцца хвойнымі з цянь-шаньскай елкі і піхты. Субалыіійскія і альпійскія лугі пашыраны пераважна на паўночных схілах (на выш. 2800-3400 м). На сыртах — ландшафты халодных пустынь. На выш. 3600-3800 м — ландшафты гляцыяльна-нівальнага пояса. Ва ўнутраных далінах і катлавінах — камяністыя пустыні, паўпустыні і сухія стэпы.
Жывёльны свет перадгор'яў і нізкагор'яў: грызуны, паўзуны, антылопа [[джэйран]]; у гарах — дзік, горны баран (архар), горны казёл, цянь-шаньскі мядзведзь, [[снежны барс]], суркі; з птушак — горны індык, горная курапатка, альпійская галка, вадаплаўныя.
Пашавая жывёлагадоўля, земляробства (пераважна ў перадгор'ях і на паліўных землях). Вырошчваюць рыс, вінаград, персікі, яблыкі, абрыкос, слівы, ячмень, пшаніцу, бульбу.
Запаведнікі; Ісык-Кульскі, Алмацінскі, Аксу-Джабаглы, Сары-Чэлекскі, Чаткальскі і інш.
==Літаратура==
*Кісель В. Цянь-Шань // ЭГБ у 18 т. Т.17. - Мн., БелЭн. - 2003.
[[Category:Горныя сістэмы Азіі]]
|