Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1500—1503): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
[[Выява:Russo–Lithuanian Wars-1500 campaign-rus be.svg|thumb|Ваенная кампанія 1500 года.]]
 
З канца XV ст. усходні сусед княства — Маскоўская дзяржава, якая набірала моц,— пачала збіранне ўсходнеславянскіх зямель, што складалі некалі старажытную Русь. У 50—80-ыя гг.XV ст. адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Маскоўскай Руссю рэгуляваліся дагаворам 1449 г. Паводле якога дзяржавы не павінны нападаць на прыгранічныя раёны. У 1481 г. была выкрыта змова супраць [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] ў Кіеве, на чале якой стаялі слуцкі князь [[Міхаіл Алелькавіч]], яго стрыечны брат [[Фёдар Іванавіч Бельскі]] і адзін з князёў [[гальшанскія|Гальшанскіх]]. Змова абапіралася, хутчэй за ўсё, на пэўнае кола мясцовых феадалаў, якія знаходзіліся ў апазіцыі да пракаталіцкага ўрада Вялікага княства, і сярод каторых былі адчувальныя сепаратысцкія прамаскоўскія настроі. Пацвярджэннем таго з'яўляюцца частыя пераходы ў 80—90-ых гг. XV ст. праваслаўных феадалаў «рускіх» зямель княства на бок Масквы. 3 1487 па 1493 г. «на службу ў Маскву»
выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія. Выходзілі яны не з голымі рукамі, а са сваімі ўдзеламі, якія з дапамогай рускага войска далчаліся да Маскоўскай дзяржавы. У гэтыя гады практычна ішла неафіцыйная вайна паміж Масквой і Вялікім княствам Літоўскім.