Сар’янка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Рэкі Сар’янка і Асуніца з'яўляюцца адным з этапаў адзінага ў Беларусі воднага турысцкага маршруту 2-й катэгорыі складанасці.
 
Басейн Сар’янкі ў сярэднім цячэнні бязлюдны, тут шмат помнікаў на магілах спаленых і неадноўленых вёсак, сустракаюцца старадаўнія курганы. У Беларусі даліна і рэчышча ракі амаль на ўсім працягу аб’яўлены помнікам прыроды. На яе берагах растуць хваёвыя бары і пушчы, у лясах і на лугавой абалоне нямала рэдкіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, у т.л. занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі ([[шпажнік чарапіцавы]], скочкі, [[рагулькі высокія]], [[гарычка крыжакветная]]; [[зімародак]], [[аляпка]], [[чорны бусел]], [[буры мядзведзь]] і інш.).
 
Ля былой вёскі Пустэльнікі цягнуцца маляўнічыя пясчаныя яры, руіны былога млына; каля вёскі Абухава – россып валуноў і донныя ключы, флювіягляцыяльны цырк і геалагічны помнік – агаленне міжледавіковых арганагенных адкладаў. Па берагах нямала крыніц. Найбольш вядомыя з іх крыніца ў [[Вёска Сар'я|Сар’і]] і каля маста праз раку Асуніцу, абедзве маюць статус помнікаў прыроды.