Плантагенеты: Розніца паміж версіямі

англійская каралеўская дынастыя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
з ру
(Няма розніцы)

Версія ад 18:55, 26 верасня 2010

Плантагеннты (англ.: Plantagenets) — каралеўская дынастыя французскага паходжання, адна з адгалінаванняў дома Гатынэ-Анжу, асноўныя ўладанні якой (графства Анжу) першапачаткова знаходзіліся ў Францыі, але ў наступстве значна пашырыліся. У выніку Плантагенеты аказаліся кіраўнікамі Англіі (1154—1485), Нармандыі (11441204, 13461360 і 1415—1450), а таксама Гасконіі і Гіеніі (11531453). Аднак, у ходзе канфліктаў з французскімі каралямі Плантагенеты былі вымушаныя саступіць само графства Анжу Францыі ў 1206 г.

Герб Плантагенетаў

Імя «Плантагенет» паходзіць ад жаўтазелю (planta genista), кветкі, якая была эмблемай Жофруа V, графа Анжуйскага. Дзякуючы ўдачнаму шлюбу з Матыльдай, дачкой Генрыха I, караля Англіі, Жофруа атрымаў шанец успадкаваць англійскую карону. Сын Жофруа і Матыльды Генрых II стаў першым каралём Англіі (1154—1189) і родапачынальнікам дынастыі.

Апошнім каралём у прамой лініі быў Рычард II. Ланкасатэры і Ёркі, якія ўладарылі пасьля яго, былі прадстаўнікамі бакавых адгалінаванняў дома Плантагенетаў, якія ішлі ад малодшых сыноў караля Эдуарда III.

Вядомыя прадстаўнікі рода

Каралі Англіі

У Сеціве