Розніца паміж версіямі "Геаграфія"

58 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
 
== Асноўныя крыніцы геаграфічных ведаў ==
Да цяперашняга часу добра вывучаныя шматлікія рэгіёны Землі, таму важнай крыніцай геаграфічных ведаў з'яўляецца геаграфічная літаратура. Нараўне з гэтым, геаграфічныя даследаванні працягваюцца. Пры палявых даследаваннях вывучэнне геаграфічных аб'ектаў вядзецца непасрэдна на мясцовасці. Экспедыцыі таксама з'яўляюцца важнай крыніцай геаграфічнай інфармацыі. У сучаснай геаграфіі замест кароткатэрміновых экспедыцый сталі арганізоўваць комплексныя стацыянары і пастаянна дзеючыя станцыі і лабараторыі. Дзякуючы гэтаму, створана сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя. Гэта інфармацыйная сістэма, задача якой складаецца ў назіранні за станам прыроднага асяроддзя і зменамі, якія адбываюцца ў ім пад уплывам дзейнасці чалавека.
 
Акрамя таго, у геаграфіі знайшлі ўжыванне і дыстанцыйныя метады даследаванняў, у прыватнасці: вывучэнне аэрафотаздымкаў і даследаванне Землі з космасу. Пры выкарыстанні дыстанцыйных метадаў даследаванняў значна павялічваецца тэрыторыя, ахопленая назіраннем.
 
Велізарнае значэнне, як крыніцы геаграфічнай інфармацыі, маюць [[геаграфічныя карты]]. Не выпадкова карту завуць “другой«другой мовай”мовай» геаграфіі, бо любое геаграфічнае даследаванне пачынаецца з вывучэння карт і заканчваецца складаннем новых геаграфічных карт.
 
Для вывучэння працэсаў і з'яў у геаграфіі ў цяперашні час шырока ўжываюцца метады эксперыментальных даследаванняў, мадэляванне разнастайных геаграфічных працэсаў і з'яў.
 
Вынікі геаграфічных даследаванняў ужываюцца для планавання развіцця тэрыторый, прагназавання працэсаў і з'яў, якія адбываюцца ў прыродзе.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Геаінфарматыка]]
 
==Літаратура==