Мора Лінкальна: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мора Лінкальна''' - ускраіннае мора [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:18, 27 верасня 2010

Мора Лінкальна - ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна ля паўночных берагоў астравоў Элсмір і Грэнландыя. Абмежавана мысам Калумбія (Канада) на захадзе, і мысам Морыс-Джэсуп (Грэнландыя) на ўсходзе.

Злучана з морам Бафіна пралівам Нарэса, які складаецца з цэлай сістэмы праліваў, у тым ліку каналаў Робсана, Кенэдзі і Сміта.

Мора было названа палярным даследчыкам Адальфусам Вашынгтонам Грылі, падчас яго экспедыцыі 1881-1884 гадоў. Імя Лінкальна звязана не з 16-м прэзідэнтам ЗША Абрагамам Лінкальнам, а з яго сынам, ваенным міністрам ЗША Робертам Тодам Лінкальнам.