Розніца паміж версіямі "Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі"

др
вікіфікацыя
др
др (вікіфікацыя)
[[Image:Клаўдзій Сцяпанавіч Душэўскі.jpg|thumb|Клаўдзій Дуж-Душэўскі]]
'''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі''' (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К. Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)[[1891]], [[Горад Глыбокае|мяст. Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]]  — [[25 лютага|25.2.]][[1959]], [[Вільнюс]])  — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].
 
У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У [[1917]] ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені  — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917  г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917  г., Петраград) і інш. У [[1918]] працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май  — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919  — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—30-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі універсітэт (Каўнас).
 
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «[[Беларускі асяродак (1933)|Беларускі асяродак]]» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
 
Арыштаваны савецкімі ўладамі 2.7.[[1940]]. У жніўні [[1943]] арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес. У 1944—46 дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта. У снежні 1946  — маі 1947 пад следствам у Вільні. Зноў арыштаваны ў лютым 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».
 
Пахаваны ў Каўнасе.
 
== Літаратура ==
* Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П.  Пашкоў і інш. — Мн., 1998. — Т. 6. - — С. 269-270269—270.
* Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / [[Л. Луцкевіч]] // Літаратура і мастацтва. - — 1991. - — 3 мая. - — С. 13.
* Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. - — 1991. - — 2 мая. — 18. - — С. 4-5.
* Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
* Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 126-129126—129.
 
{{DEFAULTSORT:Дуж-Душэўскі Клаўдзій}}