Піліп Сямёнавіч Пестрак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, ????
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Падчас 1-й сусветнай вайны сям'я П. знаходзілася ў бежанстве ў Самарскай губерні, дзе будучы пісьменнік атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага універсітэта. У 1921 разам з бацькамі вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]]. У 1921—24 працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва; у 1924—26 служыў у войску. У 1926 уступіў у [[БСРГ]]; з 1927 сакратар Косаўскага падпольнага райкама [[КПЗБ]].
 
Друкавацца пачаў на старонках часопіса «[[Родныя гоні (1927)|Родныя гоні]]» ў 1926<!--Часопіс друкаваўся ў 1927. Трэба праверыць-->. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929; зняволены ў Гродзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, але ў 1934 зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінска, Вільні, [[Гродна]]; змяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным часопісе «Краты», які выдаваўся палітвязнямі. Вызвалены савецкімі ўладамі пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з [[БССР]] у верасні [[1939]]. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939; у 1940—41 старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». У 1942—43 удзельнік партызанскага руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943—45), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—48), літкансультантам СП БССР (1948—51). З 1951 на творчай працы. Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Перакладаў на беларускую мову творы польскіх ([[Э. Ажэшка]], У. Бранеўскі, С. Дабравольскі, [[Е. Путрамант]]), украінскіх (І. Франко, Л. Украінка, М. Рыльскі, П. Тычына), латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. П'еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі. На вершы Пестрака напісаны песні. У 1964 удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Імем Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне.
 
== Літаратура ==
{{літ|1=Хромчанка К.Р. Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць. Мн., 1960;
*Хромчанка Ватацы НК.БР. Піліп Пестрак: БібліяграфічнаяЖыццё памяткаі творчасць. Мн., 19611960; БП, т. 5.}}
*Ватацы Н.Б. Піліп Пестрак: Бібліяграфічная памятка. Мн., 1961; БП, т. 5.
 
== Бібліяграфія ==