Касцёл Святой Ганны (Вільнюс): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
Пасьля пажару 1564 году храм прыйшоў у запусценне. [[Мікалай Радзівіл «Чорны»]] і [[Ежы Радзівіл]] яго аднавілі і нанова асвяцілі толькі ў 1581 годзе; менавіта тады будынак набыў выгляд, які ў асноўным захаваўся да нашых дзён. У XVII стагоддзі абваліліся скляпенні будынку і пры яго рамонце галоўным чынам быў зменены інтэр’ер: былі вытынкаваныя сцены, усталяваны тры новых байдачных алтары.
 
У будаваньні храма было выкарыстана 33 віды жоўтае фасоннае цагліны. Толькі пасьля пажару 1761 году закуродымленыя ўнутраныя сьцены былі атынкаваныя, а вонкавыя — пафабаваныя ў чырвоны колер. Драўляныя дахавыя перакрыцьці былі замененыя каменнымі скляпеньнямі.
 
Зьнешні выгляд храма захоўваўся і пры чарговых рамонтах пасьля паўстаньня 1794 году, вайны 1812 году, рэстаўрацыях у 1871, 1902—1909 і 1971 гадох.
 
Войска французаў у 1812 годзе спаліла ўсё драўлянае начыненьне храма. У 1848—1859 гадах храм зноўку рэстаўраваўся. На зьнешнім пакрыцьці храма была створана імітацыя чырвонае цагліны. У траўні 1867 году ад пажару асабліва пацярпелі дах, вокны і дзьверы. Пры пракладцы вуліцы ў 1872 годзе была зьнесена закладзеная на сродкі мужа і жонкі Мілкевічаў у 1746 годзе ранейшая званіца (побач з храмам), перабудаваная ў 1802 годзе Міхалам Шульцам. Побач была збудавана новая, імітуючая готыку званіца па праэкце архітэктара Мікалая Мікалаевіча Чагіна, якая захавалася да нашых дзён.
 
У 1902—1909 гадах праз небяспеку абвалу касцёл зноўку рэстаўруецца. Варшаўскі рэстаўратар Дзянконскі ўмацаваў падмурак, дрэніраваў і асушыў тэрыторыю, сцены ўмацаваў металічнымі канструкцыямі, нанова ўзвёў скляпенні, аднавіў раздрабнелую цагліну, зчысціў знешні пласт тынкоўкі. Гэтым разам была выкарыстана чырвоная гліна. Варта адзначыць, што каменныя скляпенні занадта цяжкія для дадзенай архітэктурнай будовы, а металічнае ўмацаваньне сценаў – гэта бомба запавольненага дзеяння, бо метал іржавее і аднойчы прыйдзе ў непрыдатнасць.
 
Пасля другой сусветнай вайны касцёл зачынены не быў.
 
У 1969—1972 гадох пад кіраўніцтвам літоўскіх архітэктараў Барткунаса і Кіткаўскаса быў праведзены рамонт. Былі адрэстаўраваны касцёльныя [[вежа|вежы]], якія ды таго часу былі вельмі разбураны. У красавіку 2008 года агляд часткі храма быў зачынены загараджальнымі рыштункамі дзеля бяспекі падарожнікаў і турыстаў, бо праз вібрацыю, якая выклікана транспартным патокам побач з касцёлам, утварыліся расколіны ў сцяне будовы і пачалі выпадаць цагліны.
 
[[Катэгорыя:Горад Вільнюс]]