Крывіч (часопіс): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Рэдактары [[В. Ластоўскі]] і [[К. Дуж-Душэўскі]].
 
Часопіс ставіў за мэту «ня толькі абслужыць у роднай мове духовыя вымаганьні сярэдняга беларускага інтэлігента, але і прылажыць усіх высілкаў да адшуканьня шляхоў к самавызначэньню Беларусі ў сферы духовасьці» (1923, № 1). Вызначаўся разнастайнай тэматыкай, змястоўнасцю публікацый. Меў раздзелы: літаратурны (творы беларускага пісьменства, пераклады, пераважна адаптаваныя, з іншых моў), навукова-крытычны (шматлікія даследдванні ў галіне беларусазнаўства) «запіскі» (розныя звесткі пра беларусаў і іх гісторыка-культурную спадчыну), інфармацыйны (бібліяграфічныя агляды і водгукі). Змяшчаў агляды грамадска-палітычнага і нацыянал-культурнага жыцця беларусаў у [[БССР]], Заходняй Беларусі, [[Літва|Літве]], [[Латвія|Латвіі]], [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]] і іншых. Закранаў пытанні гісторыі нацыянальнай культуры і асветы. Апублікаваў артыкулы пра [[Францыск Скарына|Ф. Скарыну]], Л. і С. Зізаніяў, [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], [[Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі|Ф. Дастаеўскага]]; навуковы працы па мовазнаўстве [[Ян Станкевіч|Я. Станкевіча]], па кнігазнаўстве [[Аляксандр Шлюбскі|А. Шлюбскага]], літаратурна-крытычнае даследвванне А. Узнясенскага, пра паэтычную спадчыну М. Багдановіча; вершы Багдановіча, [[Алаіза Пашкевіч|Цёткі]]; пераклады з Бібліі, твораў Ю. Аха, [[Іонас Іонавіч Білюнас|І. Білюнаса]], [[Герхат Гашптман|Г. Гашптмана]], [[Сантэры Інгман|С. Інгмана]], Р. Куплінга, [[Рабіндранат Тагор|Р. Тагора]], [[Аляксей Мікалаевіч Талстой|А. Талстога]], [[Оскар Уайльд|О. Уайльда]], [[Анатоль Франс|А. Франса]] і іншых. Аўтар большасці матэрыялаў В. Ластоўскі, у іх ліку аповесць “Лабірынты”, артыкулы пра першабытную і сярэдневяковую айчыную гісторыю, успаміны пра Багдановіча, уражанні ад Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага праваісу і азбукі ў [[Мінск|Мінску]] ў 1926, слоўнікавыя матэрыялы, тэрміналагічная лексіка па анатоміі, фізіялогіі, батаніцы, лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі (апрацаваны разам з Т. Іваноўскім, Дуж-Душэўскім). Асвятляў дзейнасць Камітэта паняволеных Польшчай нацый у [[Парыж|Парыжы]] і [[Жэнева|Жэневе]], выступаў супраць разгрому рэжымам [[Юзэф Клеменс Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]] ў 1927 [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]]. Змяшчаў рэцэнзіі на кнігі і часопісы, выдадзеныя на [[Беларусь|Беларусі]].
 
Выйшіа 12 нумароў. Выданне спынілася з пераездам В. Ластоўскага ў [[БССР]].